Герб русінаў
Герб русінаў | |
Апісаньне | |
---|---|
Першыя згадкі | 1918 р. |
Зацьверджаны | 1920 р. 23 чэрвеня 2007 р. |
Выкарыстаньне | русінскія арґанізацыі |
Герб русінаў (па-русінску: Герб Русинів, Ерб Русинів) — герб русінаў, што быў ухвалены на 9-м Сусьветным канґрэсе русінаў 23 чэрвеня 2007 у Сыґеце (Румынія).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню герб быў прыняты 29 лютага 1920 року ў якасьці афіцыйнае сымболікі Падкарпацкае Русі. 15 сакавіка 1939 году, пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Карпацкае Ўкраіны, да герба дадалі Трызуб сьв. Уладзімера Вялікага.
Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны герб быў прыняты ў якасьці герба Закарпацкае вобласьці.
23 чэрвеня 2007 на 9-м Сусьветным канґрэсе русінаў у Сыґеце герб быў ухвалены ў якасьці гербу русінскага народу.
Дызайн
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Герб мае форму тарчы. На правым боку месьцяцца сем роўных гарызантальных палосаў з чаргаваньнем блакітнага і залатога, зь якіх першая паласа блакітная, другая - залатая; у левай частцы ў срэбным полі — малюнак чырвонага мядзьведзя, што стаіць на задніх нагах і глядзіць налева.
Герб харвацкіх русінаў нагары мае пяць роўных вэртыкальных палосаў з чаргаваньнем чырвонага і белага, зь якіх першая паласа чырвоная, другая — белая.
Герб Закарпацкай вобласьці паўтарае дызайн герба русінаў.