Перайсьці да зьместу

Герб Мар’інай Горкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Герб Пухавіцкага раёну»)
Герб Мар’інай Горкі
Апісаньне
Зацьверджаны 22 ліпеня 2000 (24 гады таму)
Носьбіт Мар’іна Горка

Герб Мар’інай Горкі — геральдычны знак горада Мар’інай Горкі, Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці Беларусь.

Герб Мар’інай Горкі зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 22 ліпеня 2000 г. № 42. Аўтар герба: Андрэй Шпунт. Мастак: І. А. Шпунт.

На шчыце ў блакітным полі «гішпанскага» шчыта на срэбраным воблаку ў залатой мандорле Багародзіца ў чырвона-блакітных адзеньні з белым покрывам.

Кветнік з гербам гораду.

Герб раёну супадае з гербам гораду Мар’іна Горка. Паходжаньне назвы гораду Мар’іна Горка сыходзіць у дахрысьціянскія часы. Па легендзе, на ўзвышшы, якое калісьці знаходзілася на месцы сучаснага горада, стаяла паганская бажніца. Тут ушаноўвалі нарачонай Сонца, багіні-маці, заступніцы дзіцянараджэньня Мары.

Праз шмат гадоў, у 1874, у Мар’інай Горцы — вёсцы Ігуменскага павету Менскай губэрні — была пабудавана царква Раства Найсьвяцейшай Багародзіцы. Храм быў вядомы даўнейшым абразом «Матка Боская», асабліва ўшанаванай мясцовымі жыхарамі. Сьвята праваслаўнай царквы Покрыва Найсьвяцейшай Багародзіцы адзначаецца 1 кастрычніка.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]