Перайсьці да зьместу

Герб Амсьціслава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Герб Амсьціславу»)
Герб Амсьціслава
лац. Hierb Amścisłava
Сучасны афіцыйны герб (з улікам расейскага гербу)
Сучасны афіцыйны герб (з улікам расейскага гербу)
Апісаньне

Герб Амсьціслава геральдычны сымбаль Амсьціслава, нададзены месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім Уладзіславам Вазам 16 жніўня 1634: «у залатым полі збройная рука зь мечам — „Малая Пагоня“»[1].

Герб Амсьціслаўскага княства з Маскоўскага Тытулярніка (1672)

У часе расейскага панаваньня імпэратрыца Кацярына II 16 жніўня 1781 даравала Амсьціславу новы герб:

У верхняй частцы тарчы частка гербу Магілёўскага: у залатым полі палова Расейскага гербу. У ніжняй, у срэбным полі, чырвоная лісіца, якая бяжыць, каторых зьвяроў ваколіцы гэтага места маюць багата.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
В верхней части щита часть герба Могилевского: в золотом поле половина Российского герба. В нижней, в серебряном поле, бегущая красная лисица, каковыми зверьми окрестности сего города весьма изобилуют.

Вылучэньне чырвонай лісіцы (пазьней — воўка) як нейкай асаблівасьці Амсьціслава зьяўляецца штучным вынікам творчасьці мастакоў і складальнікаў гербаў з Геральдмейсьцерскай канторы Расейскай імпэрыі[2].

У сучаснай Беларусі зь невядомых прычынаў 29 лістапада 2000[3] статус афіцыйнага геральдычнага сымбалю Амсьціслава атрымаў гібрыд гістарычнага і расейскага мескіх гербаў. Аўтар гэтага гербу С. Рассадзін.

Афіцыйнае апісаньне:

У срэбным полі францускай тарчы зь сіняга воблака выходзіць далонь Гасподняя, узброеная сталёвым мечам, а пад ёю гербавая эмблема Амсьціслаўскага княства, чырвоны воўк, павернуты налева.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
В серебряном поле французского щита из синего облака выходит длань Господня, вооружённая стальным мечом, а под нею гербовая эмблема Мстиславского княжества, красный волк, повернутый влево.

Тым часам згодна з адзінай вядомай выявай гербу Амсьцілаўскага княства, што месьціцца ў Маскоўскім Тытулярніку (1672), ягоным геральдычным сымбалем была «Пагоня».

  1. Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. Шляхі развіцця беларускай геральдыкі // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  3. Решение Мстиславского райисполкома от 29 ноября 2000 г. № 11/2.
  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.