Перайсьці да зьместу

Геральд Асьвяцінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Геральд Асьвяцінскі
Дата нараджэньня 23 студзеня 1932(1932-01-23)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 траўня 2006(2006-05-12) (74 гады)
Грамадзянства СССР, Беларусь
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1955), Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва (1965)
Месца працы Беларускі дзяржаўны тэатар імя Якуба Коласа (1965—1994 і 2001—2006)
Гады дзейнасьці 1965—2006
Пасада 4-ы і 6-ы кіраўнік Беларускага дзяржаўнага тэатру імя Якуба Коласа
Тэрмін 1965—1994 і 2001—2006
Папярэднік Уладзімер Стэльмах
Наступнік Рыгор Шацько
Бацька Баляслаў Асьвяцінскі
Узнагароды
Заслужаны дзяяч культуры Беларускай ССР

Ге́ральд Балясла́вавіч Асьвяці́нскі (1932, Ялізава, Асіпавіцкі раён, цяпер Магілёўская вобласьць, Беларусь — 2006) — беларускі тэатральны дзяяч. Заслужаны дзяяч культуры Беларусі (1968). 4-ы і 6-ы кіраўнік Беларускага дзяржаўнага тэатру імя Якуба Коласа ў Віцебску (1965—1994 і 2001—2006).

У 1955 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт і ўладкаваўся ў Маладэчанскі абласны камітэт Камуністычнага саюзу моладзі. Пазьней перайшоў на працу ў Глыбоцкі раённы камітэт камсамолу. Стаў начальнікам аддзелу культурна-асьветных установаў і мастацтва Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту. У 1963 годзе заняў пасаду начальніка Гарадзенскай абласной управы культуры. У 1965 годзе скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве (Расейская СФСР). У 1965—1994 гадох займаў пасаду кіраўніка Беларускага дзяржаўнага тэатру імя Якуба Коласа ў Віцебску. У 1994—2001 гадох узначальваў Беларускі тэатар «Лялька» тамсама ў Віцебску. У 2001—2006 гадох зноў кіраваў Коласаўскім тэатрам[1].