Перайсьці да зьместу

Георгі Квінітадзэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Георгі Квінітадзэ
21 жніўня 1874(1874-08-21)7 жніўня 1970(1970-08-07) (95 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца сьмерці

Георгі Квінітадзэ (па-грузінску: გიორგი კვინიტაძე; 21 жніўня 1874 — 7 жніўня 1970) — грузінскі вайсковы дзяяч, які служыў афіцэрам ў войскую Расейскай імпэрыі, а пасьля ўтварэньня незалежнай Грузіі стаў галоўнакамандуючым войскам навастворанай краіны. Пасьля саветызацыі Грузіі Квінітадзэ быў вымушаны зьехаць у Францыю, дзе напісаў мэмуары пра падзеі ў Грузіі 1917—1921 гадох. Унучка Георгія ёсьць брытанская акторка Мэрыям д’Або.

Нарадзіўся ў сям’і палкоўніка расейскага войска ў Тыфлісе ці Дагестане. Паступіў у Тыфліскі кадэцкі корпус у 1884 годзе, а затым працягваў вайсковую адукацыю ў катэцкай школе імя Сьвятога Канстантына ў Санкт-Пецярбургу, якую скончыў у 1894 годзе. Служыў падпуручыкам у 153-м уладзікаўкаскім пяхотным палку. Потым служыў у Царстве Польскім. Падчас расейска-японскай вайны (1904—1905) гадоў Квінітадзэ атрымаў годнасьць капітану. У 1910 годзе вайсковец скончыў Акадэмію Генэральнага штабу і быў накіраваны ў штаб Каўкаскай вайсковай акругі.

Падчас Першай сусьветнай вайны ў 1916 годзе Квінітадзэ быў узьведзены ў палкоўнікі і прызначаны начальнікам штабу 4-й каўкаскай стралковай дывізіі. Пасьля расейскай рэвалюцыі 1917 году вайсковец, цяпер генэрал-маёр, займаў пасаду намесьніка вайсковага міністру фэдэральнага ўраду Закаўказьзя, перш чым стаць галоўнакамандуючым войска новай незалежнай Грузіі ў 1918 годзу. Неўзабаве пасьля гэтага ён падаў у адстаўку праз рознагалосьсі зь меншавіцкім кіраўніцтвам краіны. Пазьней у тым жа годзе ён вярнуўся на вайсковую службу ў якасьці начальніка штабу падчас вайны з Армэніяй. У 1919 годзе ён камандаваў грузінскімі войскамі, якія разграмілі мусульманскіх рэвалюцыянераў у правінцыі Ахалцыхэ, і 20 красавіка 1919 году заняў горад Артвін, які знаходзіўся да гэтага часу ў Асманскай імпэрыі. Квінітадзэ дапамог стварыць вайсковую школу ў Тыфлісе і служыў ейным камэндантам, перш чым зноўку стаць галоўнакамандуючым грузінскага войска на пачатку траўня 1920 году, калі бальшавікі паспрабавалі правесьці дзяржаўны пераварот. Квінітадзэ са сваімі курсантамі аказаў моцны супраціў і пасьпяхова абараніў будынак. Празь некалькі дзён ён на чале грузінскай войску прадухіліў спробу савецкіх расейскіх войскаў пранікнуць у Грузіі з тэрыторыі Азэрбайджану. Падчас ўварваньня Чырвонай Арміі ў Грузію ў 1921 годзе і ён быў зноў прызначаны галоўнакамандуючым. Пасьля паразы Грузіі ў вайне ў сакавіку 1921 году Квінітадзэ зьехаў у Францыю, дзе спачатку працаваў клеркам у кампаніі Pathé Records, а затым кіраваў невялікім прадпрыемствам па вытворчасці мацоні. Памёр у прадмесьці Парыжу ў 1970 годзе і быў пахаваны на грузінскіх могілках Лёвіль-сюр-Орж.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]