Перайсьці да зьместу

Генрых Гюбш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Генрых Хюбш»)
Генрых Гюбш
Дата нараджэньня 9 лютага 1795(1795-02-09)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 3 красавіка 1863(1863-04-03)[1][2][3][…] (68 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак архітэктар, прафэсар унівэрсытэту
Месца працы
Плынь нэаклясыцызм
Царква ў Нойлінґене

Ге́нрых Гюбш (па-нямецку: Heinrich Hübsch; 9 лютага 1795, Вайнгайм — 3 красавіка 1863, Карльсруэ) — нямецкі архітэктар. Пасьля вучобы ў Гайдэльбэрскім унівэрсытэце й у школе Фрыдрыха Вайнбэрга ў Карльсруэ ён актыўна вандруе па Грэцыі й Італіі. У 1831 годзе прызначаецца даглядчыкам за будынкамі (Oberbaurat) у Карльсруэ. Праектуе шмат цэркваў і іншых грамадзкіх будынкаў, у асноўным у Бадэне.

У яго кнізе «У якім стылі мы мусім будаваць?» (Style sollen wir bauen?, 1828) ён адыходзіць ад Вайнбэрскага нэаклясыцыстычнага стылю. У 1862 у Карлсруэ ён піша кнігу «Die altchristlichen Kirchen» па базылічнай архітэктуры, якая была апублікаваная на францускай мове пад назвай «Monuments de l’architecture chrétienne».

Яму прыпісваюць стварэньне «стылю круглых аркаў» у нямецкай архітэктуры.

  1. ^ а б Heinrich Hübsch // Эўрапейская тэатральная архітэктура (анг.)Arts and Theatre Institute.
  2. ^ а б Heinrich Hübsch // Бэрлінская акадэмія мастацтваў — 1696.
  3. ^ а б Heinrich Hübsch // Structurae (анг.)Ratingen: 1998.