Генадзь Змудзінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Генадзь Змудзінскі
Дата нараджэньня 29 студзеня 1897
Месца нараджэньня Ніжняудзінск, Іркуцкая губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 22 верасьня 1938 (41 год)
Месца сьмерці Менск, НКВД
Месца вучобы
Занятак кніжная графіка

Гена́дзь Яўге́навіч Змудзі́нскі (29 студзеня 1897, г. Ніжняудзінск, Іркуцкая губэрня, Расейская імпэрыя22 верасьня 1938, Менск, НКВД) — беларускі графік.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эскіз Дзяржаўнага гербу БССР
Плякат, 1921

Вучыўся ў Імпэратарскай Акадэміі мастацтваў (1914—1915). Потым быў мабілізаваны ў армію з пачаткам Першай сусьветнай вайны. З 1918 году ў Чырвонай Арміі: камандзір палку, начальнік выведніцкага аддзелу брыгады. З 1921 году ў Менску. У 1921 годзе выканаў некалькі плякатаў для Белдзяржвыдавецтва й Галоўпалітасьветы. Аўтар эскізу ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцяга БССР і граматы да яго (1924), фірменнай маркі Белдзяржвыдавецтва (1924)[1].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нямецкая кавалерыя, якую перасьледуе агонь нашых кулямётаў, 1916

Адзін з заснавальнікаў школы беларускай кніжнай графікі. Ілюстраваў школьныя падручнікі, аформіў шмат кніг для дзяцей: Максім Гарэцкі «Досьвіткі», 1926; Аляксандар Нявераў «Як у нас была вайна», 1927; казку «Воўк і лес», 1928, і інш. Супрацоўнічаў з газэтай «Зьвязда» (1927—1928), на старонках якой друкаваліся ягоныя плякаты й палітычныя карыкатуры. Удзельнічаў у Першай усебеларускай мастацкай выстаўцы (1925), у Міжнароднай выстаўцы кнігі ў Ляйпцыгу (1927). Найбольш вядомыя творы станковай графікі: «Пагром», «Менская конка», «Згода нявесты», «Бежанцы» (1916), «Араты» (1925). Рэпрэсаваны ў 1938 годзе[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б ЗМУДЗІНСКІ Генадзь Яўгенавіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Шматаў В.Ф. Беларуская графіка 1917—1941 гг. Мн., 1975;
  • Церашчатава В.В. Беларуская кніжная графіка 1917—1941. Мн., 1971;
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т.2.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1998. — 604 с.: іл.