Гарадзішча Замэчак (Заслаўе)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 20:12, 6 кастрычніка 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Замэчак, крыж у гонар тысячагодзьдзя прыняцьця хрысьціянства на Беларусі, ззаду бачны абарончы вал

Гарадзішча Замэчак у Заслаўі — помнік археалёгіі Х—ХІ стст., мейсца, дзе жыла Рагнеда з сынам Ізяславам.

Гісторыя

Гарадзішча было ўзьведзена ў адзін прыём у Х—ХІ стст. і зьяўляецца самым старажытным помнікам Заслаўя, і месцам першага пражываньня яго насельнікаў.

Менавіта, тут у свой час пасялілася Рагнеда са сваім сынам Ізяславам. Магчыма, на самім гарадзішчы знаходзіўся манастыр, дзе пражыла апошнія гады Рагнеда ў якасьці манахіні. Існуе легенда, што тут яна была і пахавана, аднак археалягічныя дасьледваньне не пацьвярджаюць гэтага факту.

Археалягічныя дадзеныя паказваюць, што ў ХІІ ст. гарадзішча ўжо пакінулі насельнікі.

У пачатку ў цэнтры Замэчка ў 1990-х быў пабудаваны помнік «Тысячагодзьдзе праваслаўнай царквы на Беларусі».

Апісаньне

Гарадзішча месьціцца на ўзгорку над абалонай ракі Чарніцы й з трох бакоў абмежавана далінаю рэчкі й дрыгвой. Пляцоўка Замэчка амаль круглая па форме з дыямэтрам 70—74 мэтраў па пэрымэтры абведзена валам і ровам. Вал ня меў унутраных раўляных канструкцыяў, пры гэтым дасягае ў вышыні ад падножжа рова 6,5 мэтраў, на версе меў абарончую сьцяну, а на схіле вала драўляны паркан у выглядзе нахіленых бярвеньняў. Паводле археалягічных досьледаў выявілася, што вялікую частку жыхароў Замэчка складалі ваяры, што дало падставы лічыць гарадзішча збудаваньнем з выразнымі мілітарнымі функцыямі[1].

Крыніцы

  1. ^ Заяц, Ю. А. Заславль Х—XVIII веков. Минск, 1987. С.38

Літаратура

  • Заяц, Ю. А. Заславль Х-XVIII веков. Минск, 1987.

Вонкавыя спасылкі