Ганна Альжбета Радзівіл
Выява Ганны Радзівіл | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 1518 |
Памерла | 1558 |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Юры Радзівіл Барбара |
Муж | Пётр Кішка Сямён Гальшанскі |
Дзеці | няма |
Рэлігія | каталіцтва |
Ганна Альжбета Юр’еўна Радзівіл (нарадзілася ў 1518 г., памерла ў 1558 г.) — дачка вялікага гетмана літоўскага Юрыя Радзівіла «Віктара» і Барбары з Калаў, сястра каралевы Польшчы Барбары Радзівілаўны і Мікалая Радзівіла Рудога.
У 1523 г. у выніку дамоўленасьці паміж Юры Радзівілам і Троцкім ваяводам Канстантынам Астрожскім Ганна была заручана са старэйшым сынам Канстантына — Ільлём Астроскім. 1 сакавіка 1524 г. яны атрымалі папскую дыспенсію, бо Ільля быў праваслаўнай веры. Мэтай шлюбнага дагавора была барацьба з віленскім ваяводам Альбрэхтам Гаштольдам. Аднак неўзабаве Юры перайшоў на бок Альбрэхта і заручыў Ганну з яго сынам — Станіславам Гаштолдам, заплаціўшы каралю Жыгімонту I Старому заклад у 10 000 літоўскіх грошаў на будучы шлюб. Такім чынам, у Ганны было адначасова дзва жаніхі. Аднак, калі Ілля вырас, ён не пагадзіўся ажаніцца з Ганнай, бо закахаўся ў Беату Касцелецкую (Шлюб Іллі з Беатай адбыўся у 1539 г. Падчас турніру на вясельным піры жаніх быў збіты з каня каралевічам Жыгімонтам і ад атрыманых траўмаў захварэў і сканаў). Больш таго, нечакана ў 1537 г. Ежы вырашыў ажаніць сваю малодшую дачку Барбару са Станіславам Гаштольдам. Ганна засталася без мужа. Магчыма, прычынай нежадання мужчын да Ганны былі чуткі пра яе дрэнныя паводзіны і нараджэнне пазашлюбных дзяцей.
Наступныя заручыны Радзівілаўны адбыліся пасля таго, як яе сястра Барбара выйшла замуж за караля Жыгімонта II Аўгуста. У 1548 г. брат Ганны, Мікалай Руды, планаваў шлюб з Пятром Пятровічам Кішкам, маршалкам Валынскай зямлі. Вяселле некалькі разоў пераносілася па розных прычынах, але нарэшце яно адбылося ў лютым 1549 г. Павелічэньне прэстыжу Барбары Радзівілаўны паспрыяла паслабленню яе адносін з Ганнай. Яна адправіла свайго прыдворнага Габрыэля Тарлу на вяселле сястры, але сама на ім не прысутнічала. Шлюб Ганны з Кішкай быў бяздзетным, бо Пётр памёр праз год у 1550 г.
Удовая Ганна другі раз выйшла замуж за літоўскага князя і стольніка літоўскага Сямёна Гальшанскага. Пра другі шлюб Ганны шмат інфармацыі няма. Як і першы, ён застаўся бяздзетным. Другі муж Ганны памёр у 1556 г. як апошні прадстаўнік мужчынскага полу сям’і Гальшанскіх. Праз два гады і Ганна Эльжбета Радзівілаўна памерла.