Ганароўскі палац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
палац
Ганароўскі палац
укр. Гонорівський палац
Honorivka palace 04.JPG
Краіна Украіна
Архітэктурны стыль нэабарока
Commons-logo.svg Ганароўскі палац на Вікісховішчы

Палац пана Кашарскага — палац у вёсцы Ганароўцы Пясчанскага раёну Віньніцкай вобласьці. Пабудаваны ў другой палове ХІХ стагодзьдзя, уласьнікам маёнтку Г. Кашарскім.

У канцы ХІХ стагодзьдзя маёнтак перайшоў ва ўласнасьць Г. Ліпкоўскаму, які валодаў ім да 1917 году. У 1918 годзе палац быў пашкоджаны.

Пасьля рамонту ў 1934 годзе ў палацы месьцілася школа. У часе Другой сусьветнай вайны ў палацы знаходзіўся шпіталь. З 1943 году ў палацы ізноў месьцілася школа.

Палац знаходзіцца ў цэнтральнай частцы вёскі, у атачэньні парку, дзе растуць рэдкія дрэвы. Збудаваны ў стылі нэабарока. Будынак мураваны, патынкаваны, простакутны ў пляне, з трыма рызалітамі, аднапавярховы, з чатырохсхілым дахам, крыты шыфэрам. Фасады падзеленыя пілястрамі, сьцены вянчае прафіляваны карніз.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ганароўскі палацсховішча мультымэдыйных матэрыялаў