Галіна Ісаевіч
Галіна Ісаевіч | |
Дата нараджэньня | 30 студзеня 1922 |
---|---|
Месца нараджэньня | Віцебск, Расейская СФСР |
Дата сьмерці | 26 траўня 1998 |
Адукацыя | Менская мастацкая вучэльня (1951) |
Месца вучобы | |
Занятак | мастачка-дэкаратарка |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускі саюз мастакоў |
Жанры | малярства |
Плынь | дэкаратыўна-дастасоўнае мастацтва |
Працы | карціна «Іслач» (1955), «Фіялетавы» туалетны набор (1957), крыштальны выраб «Прыцемкі» (1968) і кампазыцыя «Слава гераічнаму Менску» (1983) |
Узнагароды | бронзавы мэдаль Сусьветнай выставы ў Брусэлі (1958) |
Галі́на Анато́леўна Ісае́віч (1922, Віцебск, цяпер Беларусь — 1998) — беларуская мастачка-дэкаратарка.
Узнагароджаная бронзавым мэдалём на Сусьветнай выставе ў Брусэлі (1958) за «Фіялетавы» туалетны набор (прыбор «Амэтыст»)[2]. Галоўная мастачка Міністэрства прамысловасьці будаўнічых матэрыялаў БССР (1957—1985).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1951 годзе скончыла Менскую мастацкую вучэльню. Стварыла жывапісныя карціны «Іслач» і «Трацьцякоўшчына» (1955), «Родная Беларусь» (1958). У 1958 годзе на Сусьветнай выставе ў Брусэлі (Бэльгія) атрымала бронзавы мэдаль за «Фіялетавы» туалетны набор (прыбор «Амэтыст»). У 1957—1985 гадох была галоўнай мастачкай Міністэрства прамысловасьці будаўнічых матэрыялаў БССР. Распрацавала ўзоры вырабаў са шкла і крышталю з тонкім спалучэньнем адценьняў і вытанчанасьцю формаў: «Прыцемкі» (1968), «Цюльпаны» (1969), «Лета» (1971), «Вячэрні» і «Сьвяточны» (1972), «Вясна» (1973), «Зарыва» (1975), «Сьвятлафоры» (1976), «Серабрысты іней» (1980), «Зімовая казка» і «Папараць-кветка» (1982). Прысьвяціла юбілеям тэматычныя кампазыцыі: «Ураджайная» (1957), «Кастрычнік» (1967), «Сяброўства народаў» (1974), «Беларусь» (1977), «Урачыстасьць» (1982) і «Слава гераічнаму Менску» (1983)[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.07.djvu/326_996x9999.jpeg
- ^ Сьвятло шкла // Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі, 2008 г. Праверана 17 студзеня 2022 г.
- ^ Ісаевіч Галіна Анатолеўна // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 326. — 608 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0130-3
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |