Галоўны Каўкаскі хрыбет
Выгляд
Гало́ўны Каўка́скі хрыбе́т — горны ланцуг, які распрасьціраецца на 1200 км з захаду на ўсход Каўкаскага пярэсмыка ад Чорнага мора да Касьпійскага. Каўкаскі хрыбет утварае бесьперапынную вялізную сьцяну шырынёй каля 180 км і натуральна дзеліць Каўкаскі край на дзьве часткі: Прадкаўказьзе, або Паўночны Каўказ, і Закаўказьзе.