Перайсьці да зьместу

Гагарападобныя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гагарападобныя
Белашыйная гагара
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПтушкі
ПадклясаНовыя птушкі
ІнфраклясаНавападнябенныя
АтрадГагарападобныя
Бінамінальная намэнклятура
Gaviiformes

Гагарападобныя (па-лацінску: Gaviiformes) — атрад водных птушак, які ўключае ў сябе гагараў, ныраючых птушак і іхніх блізкіх суродзічаў. Сучасныя гагарападобныя пражываюць у шматлікіх частках Паўночнай Амэрыкі і паўночнай Эўразіі (Эўропе, Азіі і мажліва Афрыцы), хоць дагістарычныя віды былі больш распаўсюджанымі.

Клясыфікацыя і эвалюцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе толькі пяць выжылых відаў, і ўсе яны разьмешчаны ў родзе Гагары (Gavia)[1]. Раней паўночныя гагары разглядаліся ў якасьці найстаражытнейшых сямействаў птушак у паўночным паўшар’і; гэтая здагадка вынікла праз заўважнае падабенства паміж гагарамі і цалкам няроднасным вымерлым атрадам Геспэрарнісападобных часоў Крэйдавага пэрыяду. У прыватнасьці, род Enaliornis, які, верагодна, быў роднасным і маючым сходную форму з родам Гагарападобных, часам выкарыстоўваўся для пацьвярджэньня наяўнасьці прадстаўнікоў Гагарападобных яшчэ ў раньнім крэйдавым пэрыядзе (145,5 млн год таму — 100 млн год таму)[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Boertmann, D. 1990. Phylogeny of the divers, family Gaviidae (Aves). Steenstrupia 16:21-36.
  2. ^ Stolpe (1935), Brodkorb (1963: pp.220-221)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гагарападобныясховішча мультымэдыйных матэрыялаў