Перайсьці да зьместу

Гавенішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гавенішкі
лац. Gavieniški
лет. Gavėniškis
Краіна: Летува
Павет: Панявескі
Раён: Біржаўскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 56°11′10″ пн. ш. 24°55′30″ у. д. / 56.18611° пн. ш. 24.925° у. д. / 56.18611; 24.925Каардынаты: 56°11′10″ пн. ш. 24°55′30″ у. д. / 56.18611° пн. ш. 24.925° у. д. / 56.18611; 24.925
Гавенішкі на мапе Летувы
Гавенішкі
Гавенішкі
Гавенішкі

Гавенішкі (лет. Gavėniškis) — вёска ў Летуве, на рацэ Равеі. Уваходзяць у склад Паравейскага староства Біржаўскага раёну Панявескага павету.

Гавін (Gawin) — імя германскага паходжаньня[1]. На адпаведнасьць літоўскай формы германскаму імю зьвяртае ўвагу францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

У XIX ст. Гавенішкі ўваходзілі ў склад Панявескага павету Ковенскай губэрні[6].

  • 1902 год — 68 чалавек[7]
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 622, 1140.
  2. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1964. P. 83.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 489.
  7. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 289.