Вітольд Цэраскі
Вітольд Цэраскі | |
![]() | |
| Дата нараджэньня | 27 красавіка (9 траўня) 1849[1] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 29 траўня 1925[2] (76 гадоў) |
| Месца сьмерці |
|
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | Маскоўскі ўнівэрсытэт |
| Занятак | астраном |
| Навуковая сфэра | астраномія |
| Месца працы | |
| Сябра ў | Пецярбурская акадэмія навук[d] |
| Навуковая ступень | доктар навук (1888) |
| Навуковы кіраўнік | Фёдар Брадзіхін[d] |
| Вучні | С. Арлоў, С. Блажко, А. Міхайлаў, Г. Ціхаў |
Вітольд Карлавіч Цэраскі (9 траўня [ст. ст. 27 красавіка] 1849, Слуцак — 29 траўня 1925) — расейскі і савецкі астраном, чалец-карэспандэнт Пецярбурскай АН (ад 1914 году). Пасьля сканчэньня Слуцкай гімназіі навучаўся на фізыка-матэматычным факультэце Маскоўскага ўнівэрсытэту. Абараніўшы доктарскую дысэртацыю «Астранамічны фатамэтар і яго прыстасаваньні», стаў прафэсарам. З 1891 году — загадчык Маскоўскай унівэрсытэцкай абсэрваторыі.
Вітольд Цэраскі — адзін зь піянэраў выкарыстаньня фатаграфіі ў астраноміі, заснаваў маскоўскую школу астрафатамэтрыі[4]. У 1885 адкрыў прамянеючыя ў начы срэбрыстыя воблакі, назіраў іх у 1885—1892 гадох, вызначыў іх сярэднюю вышыню. Прапанаваў аналітычны спосаб вызначэньня каардынат мэтэорнага радыянту і мэтад вызначэньня кутавай хуткасьці мэтэораў.
У гонар Цэраскага названая малая плянэта 807 Цэраскія.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ WorldCat Entities (анг.) — OCLC, Inc., 2022.
- 1 2 Цераский Витольд Карлович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ Воронцов-Вельяминов Б. А. История астрономии в России в XIX столетии (рас.) // Труды института истории естествознания — 1948. — Т. 2. — С. 26—70.
- ↑ Вітольд Карлавіч Цэраскі // Pawet
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вітольд Карлавіч Цэраскі // Pawet
- Багдашыч С., Квіткевіч С. Астраном са Слуцка // Менская праўда.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
