Перайсьці да зьместу

Радыянт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэтэорны паток і ягоны радыянт (адзначаны акружынай)

Радыя́нт (па-лацінску: radians, па-лацінску: radiantis — «выпраменьвальны») — вобласьць нябеснай сфэры, уяўная крыніца мэтэораў, якія назіраюцца пры сустрэчы Зямлі з роем мэтэорных целаў, якія рухаюцца вакол Сонца па агульнай арбіце.

З прычыны таго, што траекторыі мэтэорных целаў, якія належаць аднаму рою, у прасторы амаль дакладна паралельныя, то шляхі мэтэораў адпаведнага мэтэорнага патоку, працягнутыя на нябеснай сфэры ў зваротным кірунку, з-за пэрспэктывы перасякаюцца на невялікай пляцоўцы неба, цэнтар якой і зьяўляецца радыянтам.

Становішча радыянту звычайна вызначаецца на дзень максымуму патоку. У патокаў з працяглым пэрыядам актыўнасьці, напрыклад, у Пэрсэідаў, радыянт за гэты час можа праходзіць досыць працяглы шлях па нябеснай сфэры.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]