Абмеркаваньне:Вітаўтас Ландсбергіс
Артыкул «Вітаўтас Ландсбергіс» быў створаны або істотна дапоўнены ў рамках конкурсу «ВікіВясна-2019» удзельнікам Renessaince. Тэма артыкула: палітыка; краіна: Летува. |
Імёны
[рэдагаваць крыніцу]Жамойты ўсе назвы перакладаюць на сваю мову згодна з правіламі гэтай мовы. А мы у сваю чаргу гэтыя назвы ўжо трансьлітаруем у беларускую мову і атрымліваем такія дзіўныя імёны і прозьвішчы. Я не разумею, чаму жамойты могуць лёгка перакласьці, а мы ня можам ужываць арыгінальную першапачатковую форму? Вось напрыклад прэзыдэнт Беларусі па-летувіску гучыць як Aleksandras Grigorijevičius Lukašenka. Дадатковыя прыклады: Адам Міцкевіч — lt:Adomas Mickevičius, Канстанцін Каліноўскі — Konstantinas Kalinauskas, Менск — Minskas, Горадня — Gardinas. Такія паводзіны з нашага боку — гэта не павага да суседзяў, а зьнявага да сябе, сваёй мовы, культуры і традыцыяў. Вось цікавы артыкул — ЛИТВА-БЕЛАРУСЬ И ЖМУДЬ-ЛЕТУВА. Тамака асобна згадваецца прозьвішча Ландсбэрг: «Ну а летувисы близки беларусам в следствии колонизации Жемайтии литвинами, а также после присоединения Виленского края и летувизирования местного населения. (пример: Был Лаурынович, стал Лаурынавичус, Адамкевич — Адамкявичус, Ландсберг — Ландсбергис, Грибовская — Грибаускайтэ)». Чаму мы баімся кагосьці «пакрыўдзіць»? Таму я катэгарычна супраць прамой трансьлітарацыі імёнаў і прозьвішчаў зь летувіскай мовы. Калі існуюць беларускія традыцыйныя формы, то менавіта іх і трэба ўжываць. Г.зн. рабіць тое, што сябе дазваляюць жамойты. --Ліцьвін (гутаркі) 19:01, 14 траўня 2019 (MSK)
Дарэчы, гэтага сытуацыя тычыцца і «польскіх», «расейскіх» і «ўкраінскіх» імёнаў і прозьвішчаў. Тутака мы ня робім выключэньняў і ўжываем традыцыйныя беларускія формы. Напрыклад «легітымны прэзыдэнт» Віктар Януковіч, але з улікам украінскага вымаўленьня атрымліваем форму Віктар Януковыч. Тое самае і з новым прэзыдэнтам — Уладзімер Зяленскі. Але калі і ў гэтым выпадку прытрымлівацца жамойцкага падыходу, то атрымліваем форму Валадымыр Зэлэнські. Уладзімера Пуціна зноў жа паводле жамойцкага падыходу трэба клікаць як Владзімір Пуцін. Былы прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі ператвараецца ў Леха Качыньскага і г.д. Дык вось я катэгарычна супраць жамойцкага падыходу. Напрыклад у нарматыўным даведніку «Слоўнік асабовых уласных імён» (2011) няма ніякага Вітаўтаса, але згадваецца імя Вітаўт. Пры гэтым там жа згадваецца, што па-летувіску гэтае імя гучыць як Vytautas (с. 61). Таму давайце ўсё ж прытрымлівацца адзінага падыходу ў гэтых выпадках. Калі хтосьці супраць, то я напішу рэкамэндацыю. Калі і пасьля гэтага будзе хтосьці супраць, то я буду ладзіць галасаваньне. --Ліцьвін (гутаркі) 01:58, 15 траўня 2019 (MSK)
Перанос
[рэдагаваць крыніцу]Паводле БКП-2005 (Табл. 2. Характар перадаваньня асобных рысаў у пазычаньнях у беларускай і расейскай мовах): «Беларуская форма: клясычны стандарт — Гайдэльбэрг/Гайдэльбэрґ; афіцыйны стандарт — Гейдэльберг (БелСЭ 10, карта ФРГ), але Гайдэльберг (БелЭн 5:178)». І далей дадатковыя прыклады: «Гайдэльбэрг/Гайдэльбэрґ (Heidelberg)... Вюртэмбэрг/Вюртэмбэрґ...». Таму сапраўды слушнай назвай будзе Вітаўт Ландсбэрг. --Ліцьвін (гутаркі) 12:54, 15 траўня 2019 (MSK)