Вітамінка
41°20′32″ пн. ш. 21°32′19″ у. д.HGЯO
| «Вітамінка» | |
| мак. Витаминка | |
| Тып | акцыйнае таварыства |
|---|---|
| Лістынг на біржы | МБ: VITA |
| Заснаваная | 1956 |
| Заснавальнікі | Народная Рэспубліка Македонія |
| Уласьнікі | Сымон Навумоскі (30%), Сашо Навумоскі (7%) |
| Краіна | Паўночная Македонія |
| Разьмяшчэньне | Пелаганійскі рэгіён |
| Адрас | Прылеп, мікрараён Жабіна, вул. Лецэ Катэскі, д. 23[1] |
| Ключавыя фігуры | Сымон Навумоскі (старшыня) |
| Галіна | харчовая прамысловасьць |
| Прадукцыя | заедкі, алей, прыправы, слодычы, падлівы |
| Абарачэньне | ▲3 742,96 млн дэнараў (64,921 млн $; 2022 год) |
| Апэрацыйны прыбытак | ▼78,456 млн дэнараў (1,36 млн $; 2022 год) |
| Чысты прыбытак | ▼29,892 млн дэнараў (518 тыс. $; 2022 год)[2] |
| Лік супрацоўнікаў | 639 (2023 год) |
| Аўдытар | «Грант Торнтан» |
«Вітамінка» — харчовае прадпрыемства Паўночнай Македоніі, заснаванае ў 1956 годзе ў Прылепе.
Да 1974 году вырабляла молаты чырвоны перац, пасьля чаго пашырыла вытворчасьць на гатовыя харчовыя вырабы. У 2021 годзе выручка склала 49 млн эўра. У 2023 годзе 47 % вырабаў паставілі за мяжу ў 30 краінаў[3]. На канец 2022 году найбольшымі пайшчыкамі прадпрыемства былі: Сымон Навумоскі (30%), Сашо Навумоскі (7%), Кірыл Бажыноўскі і Стэван Ігнатоўскі (па 6%), Марыка Навумоская і Наташа Стойкаўская (па 5%). Гандлёвыя прадстаўніцтвы працавал ў Баўгарыі і Сэрбіі[2]. Прадпрыемства вырабляла заедкі, алей, воцат і запраўкі[4], супы, прыправы, харчовыя дадаткі і крупы[5], слодычы (у тым ліку шакаляд, печыва і мармэляд), намазкі і падлівы, а таксама распушчальныя напоі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Зьвесткі для сувязі (макед.) // АТ «Вітамінка», 2024 г. Праверана 8 красавіка 2024 г.
- 1 2 Мар'ян Андонаў. Фінансавая справаздача за 2022 год (57,6535 дэнары за даляр) (макед.) // АТ «Вітамінка», 20 красавіка 2024 г. Праверана 8 красавіка 2024 г.
- ↑ Мінуўшчына, прызначэньне і бачаньне (макед.) // АТ «Вітамінка», 2024 г. Праверана 8 красавіка 2024 г.
- ↑ Алей, воцат і запраўкі (макед.) // АТ «Вітамінка», 2024 г. Праверана 9 красавіка 2024 г.
- ↑ Супы, прыправы, харчовыя дадаткі і крупы (макед.) // АТ «Вітамінка», 2024 г. Праверана 8 красавіка 2024 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Навіны (макед.) // АТ «Вітамінка», 2024 г. Праверана 8 красавіка 2024 г.
| Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |