Безадносная вільготнасьць
Выгляд
(Перанакіравана з «Вільготнасьць безадносная»)
Безадносная вільготнасьць | |
Вымернасьць | L−3M |
---|---|
Адзінкі вымярэньня | |
СІ | кг/м³ |
СГС | г/см³ |
Клясыфікацыя | |
скалярная велічыня |
Вільго́тнасьць безадно́сная — колькасьць вільгаці, зьмяшчанай ў кубічным мэтры паветра. Звычайна вымяраюць у г/м³ у сувязі з тым, што ў паветры той вільгаці замала. Апрача таго, пры пэўнай тэмпэратуры паветра, ў ім максымальна можа зьмяшчацца толькі пэўная колькасьць вільгаці (з павелічэньнем тэмпэратуры гэтая максымальна магчымая колькасьць павялічваецца, з паніжэньнем тэмпэратуры — колькасьць вільгаці зьніжаецца), дзеля гэтага быў уведзены іншы паказчык — адносная вільготнасьць.
Вагаецца ад 0,1—1 г/м³ узімку над мацерыкамі і ў палярных шыротах да 30 г/м³ і больш у экватарыяльным поясе[1]. На Беларусі вагаецца ад 1,5 г/м³ узімку да 14 г/м³ улетку[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Каўрыга, П. А. Метэаралогія і кліматалогія: беларуска-руска-англійскі даведнік. — Мінск: «Чатыры чвэрці», 2011. — С. 9. — ISBN 978-985-6981-86-2
- ^ Абсалютная вільготнасць паветра // БЭ. — Мн.: 1996 Т. 1. с. 43
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Гэта — накід артыкула па фізыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |