Вікіпэдыя:Праект:Вікі любіць Зямлю-2021/Задачы
Выгляд
- Палепшыць і стварыць як мага больш артыкулаў пра заказьнікі і помнікі прыроды Беларусі на падставе крыніцаў.
- Зладзіць у чэрвені—ліпені масавую запампоўку ў Вікісховішча вольных выяваў прыродаахоўных земляў і помнікаў прыроды Беларусі.
- Суправаджаць катэгорыямі залітыя ў Вікісховішча выявы (c:Category:Protected areas of Belarus і яе падкатэгорыямі).
- Падрыхтаваць прэс-рэліз да спаборніцтва на ўзор Вікіпэдыя:Прэс-рэлізы/ВЛЗ. Зроблена, «ВЛЗ-2021».
- Запампоўваць здымкі ў адмысловай сусьветнай намінацыі пра чалавечы ўплыў на прыроду і прыродаахову, якая ўлучае такія прадметы, як: 1) закранутыя разбурэньнем прыроды людзі, на дабрабыт і здароўе якіх уплывае зьмяненьне навакольля, і прыхільніцы(-кі) прыродааховы; 2) зьнікненьне краявідаў і падзел экасыстэмаў; 3) разбурэньне здабывальнай прамысловасьцю і забруджаньнем; 4) страта біяразнастайнасьці; 5) зьмяненьне краявідаў і экасыстэмаў праз чалавечы ўплыў, а таксама чалавечага досьведу прыроднай прасторы, водных шляхоў і надвор'я праз глябальнае пацяпленьне (кампанія «Вікі дзеля правоў чалавека» пры падтрымцы Праграмы навакольня і Рады правоў чалавека ААН).