Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Менская міжнародная кніжная выстава-кірмаш
Выгляд
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
- Прапаную і падтрымліваю. Звыш 2-х тыдняў на рэцэнзіі без заўвагі.--Удзельнік:W 21:55, 14 красавіка 2022 (UTC+3)
- Падтрымліваю --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 01:08, 20 красавіка 2022 (+03)
- Падтрымліваю ---Zemant (гутаркі) 11:56, 21 красавіка 2022 (+03)
- Падтрымліваю --Gabix (гутаркі) 12:18, 21 красавіка 2022 (+03)
- Падтрымліваю --Mikitos (гутаркі) 13:50, 21 красавіка 2022 (+03)
- Падтрымліваю --Visem (гутаркі) 14:56, 21 красавіка 2022 (+03)
- Падтрымліваю --Culamar (гутаркі) 14:57, 21 красавіка 2022 (+03)
- Падтрымліваю --Darkcloud8 (гутаркі) 18:34, 21 красавіка 2022 (+03)
- Падтрымліваю. Заўвагі ад мяне былі дапрацаваны. --Odri Tiffani (гутаркі) 21:56, 21 красавіка 2022 (+03)
- Падтрымліваю. Я напісаў наконт заўвагаў. --Temra (гутаркі) 11:49, 22 красавіка 2022 (+03)
- Падтрымліваю -- Гарбацкі (гутаркі) 11:52, 25 красавіка 2022 (+03)
- Падтрымліваю. --Ліцьвін (гутаркі) 17:25, 27 красавіка 2022 (+03)
Супраць
[рэдагаваць крыніцу]Дапрацоўкі
[рэдагаваць крыніцу]Чытаў. Нічога няма аб выставах з 1997 па 2006 гады, а для добрага артыкулу трэба пісаць аб усім. Ясамойла (гутаркі) 16:09, 21 красавіка 2022 (+03)
- Вітаю! Як маецеся? Вялікі дзякуй за Вашыя заўвагі. У разьдзеле «Мінуўшчына» згадваюцца 11—13-ы кірмашы 2004—2006 гадоў. У сакавіку 1994 году, адразу пасьля 1-га кірмашу, Міністэрства інфармацыі Беларусі далучылі ад Міністэрства культуры Беларусі, у складзе якога Мінінфарм знаходзіўся да верасьня 2001 году з усімі наступствамі для кірмашу. Сярод гэтых наступстваў быў прыезд на кірмаш у 2004-м выдаўцоў з 6 краінаў пасьля прыезду за 10 гадоў да таго з 8 краінаў, што магчыма разглядаць як тлумачэньне стану кірмашу ў прапушчаны адцінак часу. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 18:33, 21 красавіка 2022 (UTC+3)
- Пажадана прывесьці ў спасылках ініцыялы аўтараў у адзіны выгляд: Тацяна Вускова; М. Новікаў. --Odri Tiffani (гутаркі) 19:37, 21 красавіка 2022 (+03)
- Бракуе разьдзелу "Крытыка". Напрыклад, апошнія два кірмашы былі папросту правальнымі і па гасьцях і па наведвальніках. І некаторыя незалежныя СМІ на гэта зьвярталі ўвагу. Таксама некалькі гадоў таму плянавалі, здаецца, выкласьці з кніг танк, але пасьля крытыкі таксама перадумалі. --Odri Tiffani (гутаркі) 19:45, 21 красавіка 2022 (+03)
- Можна дадаць, чаму выстава пераехала, бо будынак ВДНГ знесьлі[1]. --Odri Tiffani (гутаркі) 20:23, 21 красавіка 2022 (+03)
- Вітаю! Як маецеся? Вялікі дзякуй за Вашыя прапановы, прыведзеную крыніцу і 2 укладзеныя здымкі. Дадаў крыніцу пра знос старога будынка «БелЭкспа» на вуліцы Янкі Купалы. Стварыў разьдзел «Крытыка» пра танк з кніг на падставе 2-х крыніцаў. У разьдзеле «На праспэкце Пераможцаў» згадваў аб правале па гасьцях «толькі ад 20 краінаў праз пандэмію каронавіруснай інфэкцыі», але ў прыватных СМІ сустракаў адваротную крытыку наконт правядзеньня кірмашу як такога падчас эпідэміі. Прывёў ініцыялы ў пары выпадкаў, бо ня меў поўнага імя аўтараў. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 21:22, 21 красавіка 2022 (UTC+3)
- Я папрасіла нашага ўдзельніка, каб ён заліў фоткі з кірмашоў і дадала спасылку на Вікісховішча. Можа там яшчэ што можна выкарыстаць для паляпшэньня артыкулу. --Odri Tiffani (гутаркі) 21:55, 21 красавіка 2022 (+03)
Камэнтары
[рэдагаваць крыніцу]Вельмі шмат дэталей: можа выдаліць частку? Мала агульнай інфармацыі, не хапае меркаванняў аб выставе аўтарытэтных прадстаўнікоў улады і бізнэсу. --Лобачев Владимир (гутаркі) 12:49, 21 красавіка 2022 (+03)
- Здаецца трэба гэта было пісаць у Супраць. Ясамойла (гутаркі) 16:07, 21 красавіка 2022 (+03)
- Вітаю! Як маецеся? Вялікі дзякуй за Вашае меркаваньне. У разьдзеле «На праспэкце Пераможцаў» згадваецца меркаваньне старшыні ўраду Беларусі ў 2021 годзе. У разьдзеле «Бясплатны ўваход» прыводзіцца крыніца пра кошт удзелу ў кірмашы, які згадаў выдавец Віктар Хурсік у 2014 годзе. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 18:33, 21 красавіка 2022 (UTC+3)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Абраны добрым.--Удзельнік:W 22:04, 28 красавіка 2022 (UTC+3)