Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  • Прапаную і падтрымліваю. Пасьля 2 тыдняў рэцэнзіі дадаў 6 разьдзелаў і 5 падразьдзелаў памерам звыш 76 кілябайт тэксту на падставе 41 крыніцы, што зрабіла артыкул 6-м найбольшым у Беларускай Вікіпэдыі (Спэцыяльныя:Доўгія_старонкі). У выніку артыкул вырас больш як на палову і лік крыніцаў павялічыўся больш як удвая. Артыкул большы за абраныя і добрыя артыкулы ва ўсіх іншых разьдзелах Вікіпэдыі.--Удзельнік:W 11:46, 24 студзеня 2020 (UTC+3)
  • Падтрымліваю, бо гэта толькі добры, а не выдатны статус. На выдатны статус артыкул дакладна не цягне. Пры гэтым хацелася б заўважыць, што артыкул ёсьць вельмі важным (адзін з найважнейшых артыкулаў для Беларускай Вікіпэдыі), таму заклікаю ўсіх актыўных удзельнікаў яшчэ раз грунтоўна абдумаць, што і як трэба ў ім апісваць. Адзін толькі аб'ём тут ня ёсьць дастатковым крытэрам, бо паводле зьместу гэтага артыкула і формы паданьня інфармацыі ў ім чытачы будуць ацэньваць якасьць нашага разьдзелу: ці з розумам аўтары падыходзяць да падбору-паданьня інфармацыі — або безыдэйна, не задумваючыся кампілююць-перапісваюць у тым ліку ненэўтральныя антыбеларускія зьвесткі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:20, 28 студзеня 2020 (+03)[адказаць]
  • Падтрымліваю. Прысутнічалі нязначныя недакладнасьці, якія я выправіў. Якія канкрэтна, спадар Уладзімер ведае. --Temra (гутаркі) 17:19, 30 студзеня 2020 (+03)[адказаць]
  • Падтрымліваю. pr12402, 3 лютага 2020

Абраны добрым.--Удзельнік:W 17:14, 7 лютага 2020 (UTC+3)