Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/29 жніўня
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
1526 — у бітве ля Мохачу асманы пад кіраўніцтвам султана Сулеймана I перамаглі войска Людовіка Ягелончыка, апошняга вугорскага і чэскага караля з дынастыі Ягайлавічаў. Сам ён патануў падчас уцёкаў
1535 — войскамі ВКЛ у ходзе вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім пасьля месяцовае аблогі быў узяты горад Старадуб
1579 — у часе вайны з Масковіяй польска-літоўскае войска вярнула Полацак
1696 — пастановай канфэдэрацыйнага сойму мовай дзяржаўнага справаводзтва ў ВКЛ замест рускай зацьверджаныя польская і лацінская
1702 — у ходзе Вялікай Паўночнай вайны казакі і войска ВКЛ пачалі аблогу Быхава
1831 — перамога паўстанцаў за аднаўленьне Рэчы Паспалітай (на выяве) у бітве пад Рагозьніцай
1904 — у Сэнт-Люісе, штат Місуры, адкрыліся III Алімпійскія гульні
1919 — польскія войскі захапілі Бабруйск у часе вайны з Савецкай Расеяй
1944 — тэрыторыя Беларусі была цалкам вызваленая ад нямецкіх захопнікаў
1966 — «The Beatles» далі свой апошні канцэрт у парку Кэндлстык у Сан-Францыска. Завяршылі яны яго песьняй Літла Рычарда «Long Tall Sally»
Архіў · Сёньня 1 ліпеня 2022 году · Абнавіць гэтую старонку