Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/16 ліпеня
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
622 — пачатак мусульманскага календара
1054 — у Канстантынопалі няўдачаю завяршыліся перамовы паміж Бізантыяй і Рымам пра сфэры ўплыву ў Паўднёвай Італіі і шэраг тэалягічных пытаньняў: папскі легат пакінуў у Сафійскім саборы булу з анафэмаю патрыярха Міхала Керуларыюса, у адказ той пракляў пасла і ўсіх чальцоў ягонае дэлегацыі; Хрысьціянская царква падзялілася на каталіцтва і праваслаўе
1228 — кананізацыя Францішка з Асізі
1569 — жыхары Менску атрымалі дазвол збудаваць гасьціны двор
1945 — першае пасьпяховае выпрабаваньне атамнае бомбы (на выяве) на палігоне ў штаце Нью-Мэксыка (ЗША)
1950 — Мараканаса, найвялікшае расчараваньне ў гісторыі бразыльскага футболу
1969 — старт карабля Апалён-11, на якім людзі ўпершыню накіраваліся да паверхні Месяца
1990 — Вярхоўны Савет УССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Ўкраіны
2005 — у Менску распачаўся IV Зьезд беларусаў сьвету