Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/10 траўня
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
1706 — Вялікая Паўночная вайна: швэдзкае войска на чале з Карлам XII увайшло ў Нясьвіж
1775 — у Філадэлфіі распачаўся II Кантынэнтальны кангрэс паўсталых амэрыканскіх калёніяў Вялікабрытаніі
1824 — у Лёндане адкрылася Нацыянальная галерэя (на выяве)
1844 — сталіцу Канады перанесьлі з Кінгстана ў Манрэаль
1857 — выбухнула Паўстаньне сіпаеў супраць Брытанскае Ост-Індзкае кампаніі
1864 — расейскія карнікі расстралялі Міхала Аскерку, удзельніка нацыянальна-вызвольнага паўстаньня
1877 — Румынія абвясьціла незалежнасьць ад Асманскае імпэрыі
1933 — у Бэрліне і іншых местах Нямеччыны нацысцкія студэнты ўчынілі дэманстрацыйнае спаленьне кнігаў
1997 — урачыстая каранацыя абраза Маці Божай Каралевы Палесься