Вікіпэдыя:Аб'явы/Архіў 1
Гэта архіў праекту. Калі ласка, не рэдагуйце гэтую старонку. Новыя і старыя дыскусіі пачынайце на бягучай старонцы праекту. Архіў 1 — Архіў 2 → |
На гэтай старонцы зьмяшчаюцца аб'явы ўдзельнікаў і ўдзельніц.
Першае прывітаньне ад Maximaximax
[рэдагаваць крыніцу]От лица русской части Википедии приветствую участников белорусской части! Вижу, ваш проект начал стабильно развиваться и расти. Извините, белорусского языка не знаю, но если будут какие-либо вопросы - смело обращайтесь с ними в русскую часть Википедии и вам обязательно помогут. --Maximaximax 03:58, 18 Sep 2004 (UTC)
ВікіКрыніца
[рэдагаваць крыніцу]Прапаную ўвазе шаноўнага спадарства чарнавік ВікіКрыніцы. Гэта копія з расейскай вэрсіі. Чакаюцца прапановы, а яшчэ лепей дапамога :-) --EugeneZelenko 03:12, 26 Dec 2004 (UTC)
Патрабуюцца валанцёры
[рэдагаваць крыніцу]маю каля 60 артыкулаў з энцыклапедыі гісторыі Беларусі, і столькі ж з будучай энцыклапедыі "Наша ежа", але не маю часу вывешваць іх усе ў Вікіпедыі - што мог, зрабіў, і надалей самыя цікавыя ды прынцыповыя для сябе буду вывешваць сам. Але як хто мае крыху вольнага часу і жадання, магу даслаць для гэтай мэты - Алесь Белы
- Калі правільна разумею, гэтыя тэксты знаходзяцца тут: http://www.kamunikat.net.iig.pl/autary/biely ? --EugeneZelenko 03:44, 5 .01. 2005 (UTC)
менавіта. Прынамсі, тэксты з Энцыклапедыі гісторыі Беларусі і Энцыклапедыі ВКЛ. Што да тэкстаў пра ежу, дык большая частка толькі ў мяне дома.
Аўтарскія правы
[рэдагаваць крыніцу]на гэтую тэму ўзнік канфлікт паміж мной і сп. Яўгенам Zelenko.
Сп. Зелянко палічыў, што зьмест артыкулаў: Язэп Юхо і Мабільныя ТэлеСістэмы, парушае аўтарскія правы, мяркуючы, што сайты, з якіх была ўзята інфармацыя для артыкулаў не падрымліваюць GNU Free Documentation License. І патрэбен дазвол вэб-майстраў.
Атрымаць такі дазвол, канешне ж, не вельмі цяжка.
Але я прынцыпова настойваю на тым, што такі дазвол не патрэбны.
Спасылаючыся на нарматыўныя акты беларускага заканадаўства , і менавіта на частку 2 артыкула 8 Закона аб аўтарскім праве і сьмежных правах ад 16 траўня 1996], у якой сказана, што "аўтарскае права не распаўсюджваецца на ідэі ... ці проста інфармацыю, як такавыя, нават калі яны выражаныя, адлюстраваныя, растлумачаныя ці ўвасобленыя ва ў творы", я адстойваю сваю рацыю.
Для напісаньня артыкулаў выкарыстоўвалася менавіта ІНФАРМАЦЫЯ, ФАКТЫ, якія НЕ абараняюцца аўтарскім правам, і сьцьрвяджаць, што нейкія парушэньні мелі месца, няслушна.
Выкажыце свае меркаваньні, калі ласка.--Zlobny 10:47, 19 .02. 2005 (UTC)
- Я згодзен з Zlobny. Проста ня трэба бяздумна капіяваць біяграфіі ды інш. фактаграфіі з сайтаў - крышачку падвікіфікаваць і нэўтралізаваць. і ніякія аўтарскія правы не распаўсюдзяцца :). --Monk 22:20, 27 .02. 2005 (UTC)
- Пачатковыя варыянты артыкулаў Язэп Юхо і Мабільныя ТэлеСістэмы былі 100% перакладам крыніц, якія ахоўваліся аўтарскім правам. Ці зьяўляецца пераклад самастойным творам? --EugeneZelenko 23:47, 27 .02. 2005 (UTC)
- Калі гэта пераклад ня нейкага аўтарызаванага тэксту, а проста фактаў - тады зьяўляецца. Па законах РБ у выпадку фактаў правы могуць распаўсюджвацца выключна на прадстаўленьне інфармацыі (самы часта ўжываны прыклад - тэлепраграмы). Таму лічу, што дастаткова гэтыя два артыкулы пачысьціць і забыцца на праблему. ps ці ня лічыш ты, што вікіпэдысты павінны самастойна вынаходзіць факты гісторыі фірмаў ці біяграфіі асобаў? :) усё такое можна браць з падыходзячых сайтаў. Пакуль размова ідзе толькі аб датах і да т.п. IMHO. --Monk 01:22, 28 .02. 2005 (UTC)
- Я лічу, што трэба спытаць дазволу ад ўладальнікаў аўтарскіх праў, паколькі першапачаткова быў менавіта пераклад тэксту, а ня фактаў (як гэта сьцьвярджае Zlobny). Параўнуйце тэкст першых вэрсій з арыгіналамі.
- Дадаткова, другая вэрсія артыкула Язэп Юхо ўключае арыгінальны тэкст на расейскай мове (што не дазваляецца старонкай http://www.law.bsu.by). Падрабязнасьці: Абмеркаваньне:Язэп Юхо.
- EugeneZelenko 05:22, 28 .02. 2005 (UTC)
- Яўген, справа менавіта ў тым што першапачаткова... ну так, перадраў тэкст, каб працаваць з фактамі. А насамрэч, вэбмайстра нашага ўсё ніяк не злаўлю.
Дык выдаліце першапачатковыя варыянты, калі ласка! :) Zlobny 16:21, 28 .02. 2005
- Выдаліць магчыма толькі ўсе вэрсіі разам. Мне шкада Вашай працы, таму я і настойваю на варыянце з дазволамі ў абедзьвюх выпадках.
- Мне здаецца, што трэба лавіць не вэб-майстра юрфака. У наяўнасьці там legal department сумняваюся :-) Думаю, што хутчэй за ўсё падобныя пытаньні вырашае дэкан факультэту.
- EugeneZelenko 15:45, 28 .02. 2005 (UTC)
Беларусь у en:
[рэдагаваць крыніцу]Сёньня нехта незарэгістраваны вельмі цікава зьмяніў шаблён для эўрапейскіх краін на en: (глядзіце, напрыклад, en:Belarus. Шаблён сам - en:Template:Europe). Там Беларусь прадстаўленая з бел-чырвона-белым сьцягам. en:Template:BLR. Цікава :).
- Філязофскае пытаньне: што павінна адлюстроўваць энцыкляпэдыя: рэчаіснасьць (якой бы дрэннай яна ня была) ці пажаданьні (якія б добрыя яны ня былі)? --EugeneZelenko 05:41, 1 .03. 2005 (UTC)
Катэгарызацыя
[рэдагаваць крыніцу]Пытаньні па катэгарызацыі. Па-першае, пытаньне з маёй Гутаркі_ўдзельніка:Monk. Ці патрэбная нам старонка Вікіпэдыя:Гіерархія? Ці трэба яе актуалізаваць? Магчыма, мае сэнс выкласьці спасылку на яе на фронт? --Monk 20:22, 2 .03. 2005 (UTC)
- Вялікага сэнсу ў падрабязнай старонцы ня бачу, хіба што асноўныя катэгорыі... Спасылка на галоўнай старонцы не перашкодзіць. --EugeneZelenko 07:04, 3 .03. 2005 (UTC)
- Час ад часу варта паднаўляць, калі будуць ня-дробныя зьмены ў дрэве. Да таго ж - зараз там толькі дзьве галіны раскрыты, трэба і іншыя катэгорыі дадаць. --ŹmiŁa 07:59, 3 .03. 2005 (UTC)
- Вось і ёсьць праца для суполкі :). я, магчыма, у бліжэйшы час зраблю ўнёсак. --Monk 10:48, 3 .03. 2005 (UTC)
Па-другое. Трэба хутка рабіць нешта з гадамі. Усе гады ў нас некатэгарызаваныя. Відавочна, што так пакідаць гэта нельга. Але - пытаньне, як лепей? Ці як у en:, дзе кожны год мае сваю ўласную катэгорыю? Ці ўсе гады ў катэгорыю "Гады"? Выказвайцеся, калі ласка. --Monk 20:22, 2 .03. 2005 (UTC)
- Вялікай бяды ў некатэгарызванасьці гадоў ня бачу, як і вялікай тэрміновасьці ў даданьні катэгорый. Мабыць трэба рабіць гэта пры рэдагаваньні артыкулаў пра годы (як фонавую задачу). Думаю, што лепей кожнаму году дадаць катэгорыю (як у en:), у якую потым уключаць Нарадзіліся ў X годзе, Памерлі ў X годзе, Альбомы X году, Фільмы X году і г.д. Катэгорыю гадоў потым уключаць у катэгорыю адпаведнага дзесяцігодзьдзя, дзесяцігодзьдзі — у стагодзьдзе, стагодзьдзі — у тысячагодзьдзі. --EugeneZelenko 07:04, 3 .03. 2005 (UTC)
- ok. 2all: Іншыя думкі ёсьць? Дарэчы, думаю, што гады кшталту 1315 ці 458 ня так ужо й трэба ўва ўласныя катэгорыі ўлучаць... --Monk 10:48, 3 .03. 2005 (UTC)
Альфабэт
[рэдагаваць крыніцу]Што за жудасьці ў нас творацца з альфабэтам? На Гутаркі_ўдзельніка:Monk я ўжо падымаў гэтае пытаньне. Хто-небудзь з даўніх удзельнікаў альбо адміністратараў можа выказацца на гэты конт? Альбо трэба да дэвелопэраў зьвяртацца? :( --Monk 10:48, 3 .03. 2005 (UTC)
- Лепшае месца для паведамленьня аб падобных памылках — http://bugzilla.wikimedia.org. --EugeneZelenko 14:04, 3 .03. 2005 (UTC)
- Я спытаў дэвэлопэраў, яны сказалі, што гэта стары недалечаны баг. Усе павылечана :). Але засталася невырашальная праблема - літара "І" будзе заўсёды першай. :( бо юнікод такі...
--Monk 11:14, 5 .03. 2005 (UTC)
Моўны файл
[рэдагаваць крыніцу]Запрашаю ўсіх дапамагчы з перакладам LanguageBe.php (дыскусіі на Абмеркаваньне:LanguageBe.php) на беларускую. Пазбаўляцца ад трасянкі трэба пачынаючы з фундамэнтаў.
--Monk 22:28, 6 .03. 2005 (UTC)
- Пафікшана. Наступнае - Спэцыяльныя:Allmessages. --Monk 07:04, 23.03.2005 (UTC)
Заўважце - пасьля таго, як быў зроблены моўны файл, зьявілася магчымасьць абіраць мову інтэрфэйсу на любым праекце Вікімэдыі (акрамя en: - у іх праблемы з кадыроўкай). Напрыклад, няблага выглядае Commons пад беларускім інтэрфэйсам :). --Monk 09:01, 26.03.2005 (UTC)
Wikiwyg
[рэдагаваць крыніцу]Гляньце сюды. І націсьніце edit наверсе. Гэта нешта. Проста зрывае дах. Калі ТАКОЕ будзе ў Вікіпэдыі - адсюль можна будзе зусім не вылазіць :)). --Monk 18:11, 22.03.2005 (UTC)
- Зрэдку наведваць грэшную Зямлю не перашкодзіць... дый і кнігі (крыніцы ведаў) пачытаць таксама... --EugeneZelenko 05:13, 23.03.2005 (UTC)
- выглядае няблага :) магчыма для вікі гэта будзе файны штуршок для павышэньня юзабэльнасьці. (хаця некаторыя канторы адмаўляюцца ад такога і наадварот пераходзяць да SSR - генэрацыі на баку сэрвера) --ŹmiŁa 09:25, 24.03.2005 (UTC)
Гісторыя be Вікіпэдыі
[рэдагаваць крыніцу]Прапаную зрабіць старонку гісторыі Вікіпэдыі (напрыклад, як у ru). Нажаль, я сам тут нядаўна, таму гісторыі ня ведаю (акрамя апошніх месяцаў). Хто-небудзь будзе гатовы дапамагчы? --Monk 13:52, 24.03.2005 (UTC)
- «Гістарычныя» дакумэнты:
- Пасьля гэтай аб'явы прыйшоў Алесь Белы
- Таксама шмат удзельнікаў і ўдзельніц прысутнічаюць на livejournal.com і там часам сустракаюцца нейкія думкі/эмоцыі пра ўдзел.
- EugeneZelenko 15:01, 24.03.2005 (UTC)
Суполка
[рэдагаваць крыніцу]Ды й наагул... Думаю, патрэбна нам разьвіць больш тую частку, якая тычыцца Вікіпэдыі, удзельнікаў, суполкі. Каб быць больш добразычлівымі для навічкоў (і навічыц ;)) ), каб сайт не выглядаў бяздушна, каб людзі былі ня толькі "унёскам", але і характарамі, размовамі. Для пачатку прапаную завесьці старонку кшталту "Форуму" для абмеркаваньня ўсяго, чаго заўгодна; потым іншых... потым перапрацаваць зьлёгку галоўную старонку, каб можна было ўсё знайсьці, што патрэбна. Пераклад усіх паведамленьняў таксама неабходная ў гэтым пляне рэч. Бо на дадзены момант, як мне падаецца, наша задача, найперш, 1) зрабіць усё для таго, каб тым, хто сюды заходзіць, стала цікава ў першыя 10-20 хвілін (прычым гэта тычыцца ў першую чаргу тых, хто ня ведае што ёсьць вікі і Вікіпэдыя, у адрозьненьне ад тых, хто прыйшоў зь іншай моўнай вэрсіі (як я, напрыклад)); і 2) пасьля гэтага запрашаць цікавых людзей сюды. Таму што колькасьць - гэта неабходная рэч для Вікіпэдыі. На дадзены момант, мне падаецца, мы яшчэ далёкія ад т.зв. крытычнай колькасьці - пры якой Вікіпэдыя не залежыць ад некалькіх актыўных асоб, а разьвіваецца сама. А хочацца ж :). --Monk 13:52, 24.03.2005 (UTC)
- форум "Вікіпэдыя" на forums.fromby.net — адна з альтэрнатыўных пляцовак для дыскусій-кантактаў бы-вікіістых --ŹmiŁa 10:12, 29.03.2005 (UTC)
Катэгорыі
[рэдагаваць крыніцу]Карысная спасылка: Дрэва катэгорый. --Monk 18:27, 24.03.2005 (UTC)
Пераклад Commons
[рэдагаваць крыніцу]Я пераклаў уваходную старонку Wikimedia Commons. Вітаю паглядзець, паправіць памылкі, працягваць пачатае. Там шмат чаго яшчэ патрэбна перакласьці, і, да таго ж, можна лякалізаваць і астатнія праекты Вікімэдыі. --Monk 21:59, 25.03.2005 (UTC)
Пазначэньне крыніцы
[рэдагаваць крыніцу]Што мяне зьдзівіла адразу і зьдзіўляе дагэтуль, гэта такая асаблівасьць нашай Вікіпэдыі, як пазначэньне крыніц наўпрост у артыкуле. Навошта гэта? Ёсьць дзьве сытуацыі:
- артыкул не парушае нічыіх аўтарскіх правоў (напрыклад, артыкулы Алеся Белага, які дазваляе іх выкарыстоўваць, ці артыкулы паводле "Радыё Свабода" (тут кажуць, што на іх ёсьць дазвол па GFDL)) - тады трэба выдаліць пазначэньні крыніцы;
- артыкул парушае чыісьці аўтарскія правы, ці аўтар ня згодзен на зьмяшчэньне тэксту без пазначэньня аўтара, ці на бязьлітаснае зьмяненьне тэксту (што калісьці адбудзецца з усімі артыкуламі з пазначкамі) - тады трэба выдаліць такі артыкул наагул.
Відавочна, што сытуацыя, якая існуе зараз, проста не адпавядае прынцыпам Вікіпэдыі, і яе патрэбна вырашаць. --Monk 11:43, 26.03.2005 (UTC)
- Ня бачу ў гэтым нічога (асабліва праблемы), што супярэчыць прынцыпам Вікіпэдыі. У ангельскай вэрсіі пазначаюцца напрыклад артыкулы з Encyclopædia Britannica (глядзіце en:Template:1911) ці Catholic Encyclopedia (en:Template:Catholic). Не гаворачы пра выявы (en:Wikipedia:Image copyright tags).
- У выпадку з Радыё Свабода, наколькі я памятаю, спасылка на яе ёсьць умова дазволу.
- Дарэчы, гэта элемэнтарная павага да тых людзей і арганізацый, якія ахвяравалі пачатковы варыянт.
- --EugeneZelenko 14:39, 26.03.2005 (UTC)
- Выявы - асобная рэч, там гаворка не ідзе пра шматлікія зьмены, і вызначыць адзінаасобнага аўтара часта можна. У выпадку з тэкстамі справа зусім іншая. Любы тэкст можа зьмяніцца настолькі, што пазначка ўнізе можа стаць вельмі далёкай ад рэальнасьці. Як вызначыць момант, калі яна ўжо будзе неактуальнай? Ці патрэбныя такія праблемы? Няўжо нельга дамовіцца хоць для пачатку з Алесем Белым (ягоных пазначаных артыкулаў у нас найбольш), каб пазначаць ягоны капірайт толькі ў гісторыі? А тое так можна кожную дробязную зьмену пазначаць асобнай прыпіскай у тэксьце з новым "аўтарам"... Быццам гісторыю з пазначэньнем аўтараў проста так прыдумалі.
- У выпадку з Радыё Свабода і календаром гэта наагул сьмешна. Па-першае, ніякая ліцэнзія на факты распаўсюджвацца ня можа. Па-другое, калі на старонцы календара будзе 3 запісы с РС і 20 запісаў зь іншых крыніцаў - пазначэньне РС будзе мець які-небудзь сэнс?
- Наконт ангельскай вэрсіі - дзякуй за спасылкі. Пагляджу. --Monk 15:17, 26.03.2005 (UTC)
- Яшчэ раз, паўтараю словы: элемэнтарная павага. Гэта канешне не кампутарная катэгорыя, але хіба Вікіпэдыя — гэта для кампутараў? --EugeneZelenko 15:29, 26.03.2005 (UTC)
- Не хачу ператвараць гэтае пытаньне ў фарс, але ж мог бы. Праставіць Крыніца:Monk на ўсіх старонках, якія я рэдагаваў, і патрабаваць элемэнтарнай павагі. Вікіпэдыя, зразумела, не для кампутараў, але ж лёгіка павінная заставацца. --Monk 22:23, 26.03.2005 (UTC)
- Канешне, для дробных зьменаў гэта сэнсу ня мае, але ня буду мець нічога супраць, калі подпіс Monk будзе пад вялікім артыкулам.
- Дарэчы, свой подпіс у артыкулах я таксама нідзе не дадаваў, але нічога супраць пазначэньня крыніц іншымі ня маю. --EugeneZelenko 23:03, 26.03.2005 (UTC)
Лякалізацыя
[рэдагаваць крыніцу]На гэты момант на ўсе ангельскамоўныя паведамленьні, якія бачыць звычайны ўдзельнік Вікіпэдыі, існуе пераклад. Хацелася б пабачыць іх інкарпараванымі ў Mediawiki: прастору, што могуць зрабіць толькі адміністратары. Калі існуюць нейкія непаразуменьні ці нязгода з перакладамі, калі ласка, пазначайце Вашыя пытаньні. Вельмі спадзяюся, што ў найбліжэйшы час лякалізацыя скончыцца. Дзякуй. --Monk 10:52, 27.03.2005 (UTC)
Выбары кіраўнікоў (stewards)
[рэдагаваць крыніцу]Пачаліся выбары кіраўнікоў на старонцы m:Stewards/elections 2005. У выбарах можа ўдзельнічаць кожны, хто мае рахунак на Мэта са спасылкай хаця бы на адну старонку ўдзельніка/ўдзельніцы праекту, дзе ён/яна ўдзельнічае ня менш за 3 месяцы.
Кіраўнікі могуць даваць правы адміністратараў/адміністратарак у праектах, якія ня маюць уласных бюракратаў/бюракратак.
Калі ласка, галасуйце!
EugeneZelenko 14:59, 22.05.2005 (UTC)
Артыкул пра Індыю
[рэдагаваць крыніцу]Замежныя калегі запыталі стварыць артыкул пра Індыю (можна і накід). Калі хтосьці цікавіцца гэтай тэмай, мае час і жаданьне, дапамажыце, калі ласка. --EugeneZelenko 03:00, 26.05.2005 (UTC)
Хрысціяне, адгукніцеся !
[рэдагаваць крыніцу]Калі ёсць тут вернікі, адгукніцеся ! Бо патрабуецца шмат матэрыялаў на тэму Хрысціянства (як і Юдаікі). Гэтыя паняцці досыць добра вядомыя кожнаму верніку, і ён можа праверыць сябе па больш развітых Вікіпедыях. І ўвогуле, трэба стварыць нейкі шаблог для супрацоўніцтва вікіпедыстаў-хрысціян - можа, ён ужо існуе ?
Ыгы, знайшоў спас. на такі URL - http://www.wikichristian.org/ - але ў мяне ён не загружаецца.
Стратэгія развіцця
[рэдагаваць крыніцу]Украінцы абганяюць бе ў 10 разоў, палякі - ў 70. Вядома, ў нас прэз. АН - Мясніковіч, а мін. культуры - Мацвяйчук. І мы ўжо 100+ гадоў пнемся людзьмі звацца. Але калі хочам не толькі звацца, але і быць, дык трэба мець стратэгію развіцця. Кожны актыўны ўдзельнік мусіць выбраць сабе адну ці некалькі катэгорый і актыўна іх развіваць. Так прынята ў панскіх народаў.
- У іншых Вікіпэдыях падобныя супрацоўніцтвы называюцца ВікіПраектамі: напрыклад en:Wikipedia:WikiProject, ru:Википедия:Проекты. --EugeneZelenko 16:08, 02.01.2006 (UTC)
- Глядзіце Вікіпэдыя:Праект:Хрысьціянства. --EugeneZelenko 15:56, 23.01.2006 (UTC)
Дапамажыце Горадні!
[рэдагаваць крыніцу]programmers, Web desingners ! who may help Grodno site ?
this is the blocked site on the Grodno problem:
http://www.grodnoproblem.km.ru
Інфармацыйная даведка аб стане рэканструкцыі горада Гродна
Плошча Савецкая
Рэканструкцыя Савецкай плошчы пачалася вясной 2005 года, спынілася зімой 2005/06 гадоў і аднавілася ў пачатку красавіка гэтага года. Археалагічныя раскопкі летам 2005 г. праводзіліся прыкладна на плошчы 25 кв.м. каля танка-помніка і 25 кв.км. на месцы палаца Радзівілаў. Калі ўлічыць, што земляныя работы вядуцца зараз на плошчы не меншай чым 20000 кв.м. то выкананы аб’ём раскопак можна фактычна не браць ва ўлік. На працягу мінулага года і за першыя два тыдні красавіка ў выніку земляных работ на плошчы былі знішчаныя або пашкоджаныя наступныя помнікі. 1. Каля помніка-танка знішчаны ўвесь культурны слой (выкапаны экскаватарамі) на плошчы не менш 300 кв.м. Яма застыпана пяском, а пасля ўтрамбавана катком. Пры гэтым знішчана значная частка бруку на вуліцы Старой, якая некалькі апошніх дзесяцігоддзяў знаходзілася пад зямлёю. 2. Поўнасцю знішчаны культурны слой на месцы выкапанай ямы пад падземны пераход. Агульная плошча каля 400 кв.м. Разам з культурным слоем знішчаны падмуркі і скляпенні невядомага будынка з рэшткамі кафлянай печы. 3. Пабудавана толькі палова падземнага перахода, па падліках пры пабудове выхаду з пераходу на вул. Баторыя павінен быць знішчаны вугал палаца Радзівілаў (гл. артыкул “У чаканні новага будаўнічага сезона”). 4. Нягледзячы на тое, што ў мінулым годзе архітэктары абяцалі, што падмурак палаца не будзе закрануты і нават будзе музеефікаваны тыдзень, таму пад час пракладкі траншэяў пад камунікацыі падмурак і скляпенні палаца былі разбураныя як мінімум ў дзвюх месцах. 15 красавіка падмуркі палаца пачалі разбураць яшчэ у двух месцах. 5. Закранутыя і разбураныя часткі падмуркаў гандлёвых радоў, што былі паміж палацам Радзівілаў і Ратушай. 6. Разбураныя каналізацыйныя калодзежы ХІХ ст. 7. Выкапаны і знішчаны культурны слой глыбінёй каля 5 метраў насупраць г.зв. Баторыеўкі. У культурным слоі былі бачныя рэшткі драўлянай маставой. Агульная плошча каля 30 кв.м. 8. Раскапаныя і знішчаныя падмуркі будынкаў паміж палацам Тэкстыльшчыкаў і аптэкай, а таксама насупраць г.зв. дома купца Мураўёва. 9. Практычна на ўсёй плошчы культурны слой выкапаны да ўзроўню ХІХ ст. 10. Па ўсёй плошчы знішчаецца брук ХІХ-пач. ХХ ст., які ляжаў да гэтага часу пад слоем асфальта:
а. Каля былой Ратушы (ўласна на плошчы). б. На вуліцы Маставой. в. У самым пачатку вул. Савецкай (брук канца 1930-х гг. які знаходзіўся не пад асфальтам, а быў на паверхні). Агульная плошча не менш 2000 кв.м.
11. Вынятыя і вывезеныя бетонныя пліты і бардзюры з надпісамі Magistrat miasta Grodna, якія ляжалі на плошчы і тратуарах каля сямідзесяці гадоў. 12. Знішчаныя амаль усе дрэвы на плошчы. Між тым праект не прадугледжвае знішчэння дрэваў, існуе пастанова аб тым, што спілаванне кожнага дрэва у горадзе знаходзіцца выключна ў кампетэнцыі гарадскіх уладаў. Дрэваў засталося не больш 20% ад іх ранейшай колькасці. 13. Разбураныя падмуркі некалькіх дамоў па вул. Маставая, знішчаны культурны слой. 14. Галоўнае: Разбураецца традыцыйная планіроўка плошчы. Плошча фактычна “прыклейваецца” да пальчаткавай фабрыкі. Парушаецца радыяльная структура плошчы з выхадамі на яе ўсіх галоўных вуліцаў горада, характэрная для большасці вялікіх еўрапейскіх гарадоў. Плошча пераўтвараецца ў працяг г.зв. гродзенскага Арбата (паводле характарысктыкі гарадскіх чыноўнікаў), які будзе складацца з вуліц Савецкай, плошчы Савецкай, вуліцы Маставой і будзе цягнуцца ад вул. Ажэшкі да самага Нёмана. Транспартная плынь накіроўваецца ў сваю чаргу па вуліцы Давыда Гарадзенскага ў небяспечнай блізкасці ад Новага і Старога Гродзенскіх замкаў, што, канешне, пазбавіць замкі прывабнасці для турыстаў. Пытанне аб тым, як зрабіць пешаходным увесь цэнтар горада, аднавіць ратушу і квартал будынкаў на месцы сквера на плошчы нават не ўздымаецца.
Разбурэнні будынкаў:
1. З лета 2005 г. знесеныя мураваныя будынкі па вул. Заводскай 12, Акадэмічнай 16, К. Маркса 20, Віленскай, Вялікай Траецкай, 11 ліпеня і г.д. Быў знесены будынак адной з першых у Беларусі мікрабіялагічных станцыяў (былы відэасалон па вул. Чырвонаармейскай), а на яго месцы пабудаваны новы, які толькі аддалена нагадвае папярэдні. Работы падобнага кшталту вядуцца зараз на вул. Вялікай Траецкай. У гэтым годзе павінны быць знішчаны дамы на вул. 11 ліпеня. 2. У перспектыве плануецца знос 28 будынкаў у г.зв. “Новым Свеце” па вуліцах Міцкевіча, Горкага і 17-га верасня і пабудова там сучаснага гасцінічнага комплекса. Сярод запланаваных да зносу дамоў ёсць будынкі – помнікі стылю канструктывізма, знішчэнне якіх нанясе непапраўныя страты архітэктурнаму абліччу горада. 3. Запланавана рэканструкцыя Каложскай царквы ХІІ ст. Аднавіць выгляд царквы на ХІІ ст. немагчыма з-за адсутнасці адпаведных крыніц. Аднаўленне выгляду царквы на сяр. ХІХ ст. наўрадці ўяўляецца мэтазгодным. Улічваючы сучасны ўзровень рэстаўрацыйных работ (царква напэўна будзе аднаўляцца па сучасным, а не старжытным тэхналогіям) існуе небяспека, што царкве будуць нанесены неапраўданыя страты.
Рэканструкцыя вуліцаў і іншых аб’ектаў:
1. Поўнасцю знішчаны брук на вуліцы Рыбацкай і вуліцы вакол Замкавай Гары, вуліцы выкладзеныя пліткай. 2. Рэканструкцыя моста паміж Старым і Новым замкамі праводзілася занадта хуткімі тэмпамі, з парушэннем тэхналогіі (гэта ўжо даецца заўважыць нават зараз, праз пяць месяцаў пасля рэканструкцыі), на мосце знішчаны брук і заменены пліткай. 3. У працэсе работ у парку імя Жылібера знішчана значная частка старых дрэваў, насупраць помніка салдатам-вызваліцелям фактычна ўзнікла новая плошча, што пераўтварыла парк імя Жылібера ў звычайны сквер. 4. Знішчэнне дрэваў ідзе па ўсім горадзе, так нядаўна была спілена ліпавая алея каля былога Рачнога Вакзала.
Неабходна:
1. Правесці на Савецкай плошчы сур’ёзныя выратавальныя археалагічныя раскопкі. 2. Спыніць знішчэнне падмуркаў старых будынкаў пад час пракладання падземных камунікацыяў. 3. Спыніць знішчэнне бруку ў гістарычным цэнтры Гродна. 4. Спыніць выпілоўванне дрэваў па ўсім горадзе. 5. Перагледзець планы па рэканструкцыі горада ў накірунку больш уважлівага стаўлення да культурнай і архітэктурнай спадчыны а таксама разгледзець усе магчымыя варыянты, каб зрабіць увесь цэнтар горада (плошчу Савецкую і вуліцы, што разыходзяцца ад яе) пешаходным (гл. артыкул “Нятрэба рэканструяваць стары мост”). 6. Арганізаваць шырокую дыскусію сярод усіх зацікаўленых прадстаўнікоў грамадства аб шляхах, метадах і сродках рэканструкцыі горада, якая павінна асвятляцца ў сродках масавай інфармацыі. 7. Узяць справу рэканструкцыі горада (і асабліва Каложскай царквы) пад выключна моцны кантроль рэспубліканскіх органаў, што адказваюць за захаванне культурнай спадчыны.