Гутаркі ўдзельніка:Monk
Прывітаньне
[рэдагаваць крыніцу]Прывітаньне ад імя адміністратараў беларускай Вікіпэдыі. Вельмі прыемна бачыць Вас у нашай суполцы.
Не сьпяшайцеся ўсе зрабіць адразу. Выкарыстоўвайце іншыя артыкулы як прыклады афармленьня. Праглядайце зьмены, якія былі зроблены ў Вашых артыкулах больш вопытнымі вікіпэдыстамі. Шмат карыснай інфармацыі можна знайсьці на старонцы Вікіпэдыя:Суполка.
Калі ласка, не загружайце выява, якія прысутнічаюць на commons: (напрыклад: LocationPoland.png, Flag of Poland.png, Pl-map2.png, Coat of arms of Poland.png, Flag of Belarus.png там ужо ёсьць).
Калі ласка, для іншых выяваў (напрыклад: Lavon Volski.jpg, NRM.jpg) абавязкова ўказвайце наступную інфармацыю: крыніца (Ваш уласны здымак, кніга, ці адрас у Інтэрнэт); умовы выкарыстаньня (GFDL, Public Domain, FairUse). Для не свабодных выяваў (не GFDL, PD) указвайце, ці атрымалі Вы дазвол на іх выкарыстаньне ў Вікіпэдыі.
EugeneZelenko 04:23, 21 .02. 2005 (UTC)
- Нажаль, да гэтай пары не разабраўся, як працаваць з commons. Ці дастаткова проста ставіць спасылку на Image? Як здагадацца, знаходзіцца выява ў commons ці не? Па іншых выявах папраўлю ў хуткім часе. Іншыя артыкулы, безумоўна, выкарыстоўваю як прыклады, дзякую за папраўкі ў маіх артыкулах. --Monk 11:43, 21 .02. 2005 (UTC)
- Так, дастаткова проста Image. Здагадацца пра існаваньне выявы на commons:магчыма наступным чынам:
- Калі на нейкай Вікіпэдыі няма лякальнай копіі, у апісаньні будзе прысутнічаць нешта падобнае (гэта з ангельскай) This is a file from the Wikimedia Commons, a repository of free content hosted by the Wikimedia Foundation. Please see its image description page on the Commons..
- Наведаць адпаведныя катэгорыі/старонкі на commons:. Напрыклад: commons:Category:Belarus, commons:Category:Poland.
- EugeneZelenko 14:11, 21 .02. 2005 (UTC)
Шаблёны
[рэдагаваць крыніцу]Калі ласка, дадавайце новыя шаблёны ў адпаведныя разьдзелы старонкі Вікіпэдыя:Шаблёны, каб іх маглі лёгка знайсьці іншыя ўдзельнікі і ўдзельніцы. {{Краіны Эўропы}} я ўжо дадаў. --EugeneZelenko 03:41, 24 .02. 2005 (UTC)
Wanted pages
[рэдагаваць крыніцу]Вырашыў, што найкарысьней будзе ствараць старонкі, на якія найбольш спасылак (Special:Wantedpages). Хоць і часткова гэта будуць толькі накіды.
Двукосьсі
[рэдагаваць крыніцу]Па матывах Віктар Юшчанка...
Калі ласка, не выкарыстоўвайце звычайныя двукосьсі (""). Адказу на пытаньне, а менавіта якія, не існуе, бо пытаньне рэлігійнае :-) Мне больш падабаюцца елачкі («»). Найлепшае правіла пры рэдагаваньні існуючых артыкулаў — прытрымлівацца існуючага стылю.
Гэткае ж правіла для правапісу і стагоддзяў (арабскія ці рымскія літары).
Падрабязнасьці: [[Talk:Вікіпэдыя:Як рэдагаваць існуючы артыкул#Пунктуацыя]] і Вікіпэдыя:Правапіс.
EugeneZelenko 05:25, 25 .02. 2005 (UTC)
- Згодзен з тым, што патрэбна прытрымлівацца аднаго стылю. Але ж мне асабіста больш падабаюцца лапкі. Напрыклад, таму, што іх можна проста набраць, а ня лезьць у Ворд ці яшчэ куды.--Monk 23:03, 25 .02. 2005 (UTC)
- Калі двукосьсі ўжо прысутнічаюць у артыкуле — іх магчыма проста капіяваць. У любым выпадку, тыя лапкі, якія проста набіраюцца (""), выкарыстоўваць нельга. --EugeneZelenko 04:46, 26 .02. 2005 (UTC)
- Нешта так і не знайшоў прычыны, чаму нельга. Заўсёды выкарыстоўваў.... --Monk 07:45, 26 .02. 2005 (UTC)
- Уважліва прачытайце [[Talk:Вікіпэдыя:Як рэдагаваць існуючы артыкул#Пунктуацыя]]. --65.38.226.89 14:51, 26 .02. 2005 (UTC)
Рэдырэкты
[рэдагаваць крыніцу]Ня варта ствараць пустыя рэдырэкты, як у выпадку з Расейскай фэдэрацыяй. Лепш спачатку стварыць артыкул, напрыклад Расея, а потым ужо рэдырэкты на яго. --Red_Winged_Duck 21:27, 25 .02. 2005 (UTC)
- Проста заўважыў дзесьці спасылку менавіта на Фэдэрацыю, і падумаў, што рэдырэкт усё роўна прыйдзецца ствараць. Згодзен, што выглядае ня вельмі. У бліжэйшы час дадам накід пра ўласна Расею. --Monk 23:06, 25 .02. 2005 (UTC)
Сыстэмныя паведамленьні
[рэдагаваць крыніцу]Нажаль, я не магу рэдагаваць сыстэмныя паведамленьні :(.
А шмат чаго трэба паправіць. Напрыклад, у MediaWiki:Summary прапаную дадаць скрыпт з расейскай старонкі. Там, у тым ліку, ёсьць магчымаць лёгка дадаваць "ялінкі". Не кажучы ўжо пра тое, што шмат якіх простых сказаў перакласьці на беларускую займе якіх некалькі хвілін. --Monk 08:15, 26 .02. 2005 (UTC)
- Пакідай свае варыянты перакладу сыстэмных паведамленьняў на старонцы гутарак, адміністратары потым зробяць адпаведныя зьмены. --Red_Winged_Duck 08:57, 26 .02. 2005 (UTC)
- дзякуй. так і зраблю. --Monk 09:00, 26 .02. 2005 (UTC)
Шмат якіх сыстэмных паведамленьняў я пераклаў (аж стаміўся :) ). Прымаў да ўвагі en:, ru: і uk:. Спадзяюся, праца ня будзе марнай :).
- Хацелася б нешта пачуць ад адміністратараў наконт перакладу. Калі чакаць зьмяншэньня долі ангельскай ў нашай трасянцы? І ці варта перакладаць астатняе?
- --Monk 17:57, 28 .02. 2005 (UTC)
Вікіфікаваць
[рэдагаваць крыніцу]Растлумачце, калі ласка, чаму з Вашай кропкі гледжаньня артыкулы Андрэй Грамыка і Ясір Арафат патрабуюць вікіфікацыі? Калі там не хапае нейкіх спасылак — дадайце іх самастойна, бо няўзброеным вокам гэта заўважыць цяжка :-) --EugeneZelenko 15:14, 26 .02. 2005 (UTC)
- Там няма нармалёвага прадстаўленьня інфармацыі (падзелы, TOC). пагляджу, мабыць, сам вікіфікую хутка. --Monk 16:50, 26 .02. 2005 (UTC)
- :: Разьдзелы не зьяўляюцца абавязковым элемэнтам фарматаваньня => таму, шаблён Template:Вікіфікаваць, на мой погляд выкарыстоўваць у гэтым выпадку нельга. Канешне, рабіць разьдзелы не перашкодзіць. --EugeneZelenko 17:42, 26 .02. 2005 (UTC)
Па матывах Кулгрында...
Калі ласка, у не відавочных выпадках застаўляйце прапановы па вікіфікацыі ў «Абмеркаваньні». --EugeneZelenko 04:35, 23.03.2005 (UTC)
Аўтарскія правы
[рэдагаваць крыніцу]Для пазначэньня праблемаў з аўтарскімі правамі існуе шаблён {{Аўтарскія правы}}. --EugeneZelenko 15:19, 26 .02. 2005 (UTC)
- бачу. але ж гэта не мяняе сутнасьці размовы аб тым, што не адпавядаючыя правілам аб капірайтах артыкулы павінны быць выдаленыя (альбо выдаленыя іх капірайтызаваныя часткі). пазначыць шаблёнам - гэта паўмера, нас тут ня так шмат, каб абмяркоўваць пытаньні па паўгады. думаю, трэба ў кожным асобным выпадку вызначыць, ці мае вікіпэдыя права разьмяшчаць дадзеныя, і ў выпадку адмоўнага адказу - выдаліць. Для пачатку можна заняцца песьнямі гурта Стары Ольса. --Monk 16:19, 26 .02. 2005 (UTC)
- Трэба паведаміць аўтару(цы). Калі ніякіх захадаў у тыдзень — другі зроблена ня будзе — трэба дадаваць Template:ВыдаліцьТамуШто з адпаведным паведамленьнем. --EugeneZelenko 17:42, 26 .02. 2005 (UTC)
Дзівоты пры рэдагаваньні сэкцыяў
[рэдагаваць крыніцу]Неадначасова заўважаў такую праблему. Рэдагую адну сэкцыю на гэтай старонцы, зьмены праходзяць. Потым рэдагую іншую - і старонка атрымлівае зьмены ў другой сэкцыі, а першую вяртае так, як было да рэдагаваньня! дзіўна і даволі непрыемна :(. Чаму гэта можа быць? --Monk 16:50, 26 .02. 2005 (UTC)
- Раней гэтага не было. Лепшае месца для паведамленьня аб памылках — http://bugzilla.wikimedia.org --EugeneZelenko 17:42, 26 .02. 2005 (UTC)
- Дзякуй. я думаю, што гэта зьвязана з тым, што я адразу адчыняю ў некалькіх вокнах рэдагаваньне розных сэкцыяў, а не пасьлядоўна рэдагую ў адным вакне... --Monk 09:28, 5 .03. 2005 (UTC)
Пустыя артыкулы, яны ж г.зв. "накіды"
[рэдагаваць крыніцу]навошта іх ствараць? Што ёсьць, што няма, але якасьць Вікіпэдыі ад гэтага церпіць. Як ствараць - дык паўнавартасны артыкул
--Czalex 15:17, 27 .02. 2005 (UTC)
- Па-першае, зусім пустых артыкулаў я не ствараю. Як мінімум асноўную інфармацыю дадаю. Дзеля чаго? Каб меней было чырвоных спасылак, надта яны мне ўжо непрыемныя :). Ды й дзеля таго, каб такіх, як вы (ці як ты? як лепей?), падштурхнуць да стварэньня поўнага артыкулу. Не было б накіду - хв калі б зьявілася больш-менш паўнавартасная старонка пра Расею :).
--Monk 19:42, 27 .02. 2005 (UTC)
- Артыкул пра Расею зьявіўся б і гэтак, а накід нават трошкі апэтыт адбівае нешта рабіць (дзеж яно тады, пачуцьце первыйнах?:) таму я ствараю ад пачатку вялікія артыкулы, да чаго і ўсіх заклікаю! :))--Czalex 11:16, 3 .03. 2005 (UTC)
- У кожнага свой стыль і рытм працы. некаторыя могуць тыдзень сядзець, пісаць, а потым за раз дадаць дзясятак добрых вялікіх артыкулаў. а іншы напіша накід, праз некалькі дзён дадасі нешта, потым яшчэ. або зробіць плян - толькі загалоўкі, а пасьля - паступова напаўняць кожны падразьдзел. таму - за разнастайнасьць! :) --ŹmiŁa 13:27, 3 .03. 2005 (UTC)
Катэгарызацыя
[рэдагаваць крыніцу]Як усе маглі заўважыць, я актыўна займаюся катэгарызацыяй. Мая мэта - зрабіць як мага лепшае дрэва катэгорый, з усімі лягічнымі шляхамі і з набліжанай да мінімума (у ідэале - усяго аднім) колькасьцю каранёў дрэва. Пакуль я карыстаюся лёгікай катэгорый en:. Там яна адпрацаваная і адшліфаваная. Зразумела, катэгарызую я толькі існуючыя артыкулы і катэгорыі - пустыя лісты не ствараю. Яшчэ ня вырашыў, ці трэба актуалізаваць Вікіпэдыя:Гіерархія - усё роўна на яе ніхто не спасылаецца... Выслухаю вашыя заўвагі. --Monk 17:47, 28 .02. 2005 (UTC)
Дарэчы. Пытаньне ўзьнікла. Ці патрэбная катэгорыя Дапасавальныя навукі? Гэта тое самае ці ня тое самае, што Тэхнічныя навукі? --Monk 17:57, 28 .02. 2005 (UTC)
Яшчэ. Чаму ў нас такі дзіўны альфабэт у катэгорыях? Асабліва заўважна на Category:Архітэктура і Category:Навука. --Monk 18:10, 28 .02. 2005 (UTC)
Можа выдаліць з Template:Краіны Эўропы Category:Краіны Эўропы? Для навігацыі па краінах Эўропы дастаткова сьпісу. Category:Краіны Эўропы будзе ўключаць падкатэгорыі краін. --EugeneZelenko 07:34, 3 .03. 2005 (UTC)
О! Я якраз так і думаў. Але ж ня быў упэўнены, што мяне падтрымаюць :). Так і зраблю.
Яшчэ ня ведаю, што рабіць з катэгорыяй NATO (ці краіны-чальцы NATO). калісьці я парасьпіхваў яе па краінах, а потым паглядзеў - у тых жа en: краіны ні ў якія такія катэгорыі ня ўключаныя... ці патрэбныя яны? --Monk 08:03, 3 .03. 2005 (UTC)
- Не перашкодзіць. Калі ёсьць катэгорыя пра ЭЗ, чаму ня быць катэгорыі пра NATO? --EugeneZelenko 14:22, 3 .03. 2005 (UTC)
- Ok. Згодзен. --Monk 09:28, 5 .03. 2005 (UTC)
Калі ласка, зазірніце ў commons:User talk:Monk. --EugeneZelenko 14:22, 3 .03. 2005 (UTC)
- Зазірнуў і адказаў. Дзякуй. --Monk 09:28, 5 .03. 2005 (UTC)
Гэты артыкул — для экспэрымэнтаў з Template:ІнфармацыяПраКраіну. На жаль часу на гэта ў мяне ня шмат. Калі ў Вас ёсьць жаданьне, то можаце далучыцца. Гэта мае сэнс, бо артыкулаў пра краіны ўсё болей, але яшчэ ня вельмі шмат. --EugeneZelenko 14:22, 3 .03. 2005 (UTC)
- Думаю, у ідэале гэта можа і мае сэнс, але ёсьць некаторая розьніца ўсё ж такі паміж старонкамі... але ж ідэя нядрэнная. паспрабую, можа і я прыкладу да гэтага руку. :) --Monk 09:28, 5 .03. 2005 (UTC)
Калі ласка, на пачынайце revert wars. Калі Вы ня згодныя з дзеяньнямі іншага ўдзельніка — абмяркуйце спачатку ў «гутарках». Я, напрыклад, ня ўпэўнены, што W.V.-S. ня мае рацыі ў гэтым пытаньні. --EugeneZelenko 14:45, 5 .03. 2005 (UTC)
Імя Алеся Белага
[рэдагаваць крыніцу]Калі ласка, не выдаляй імя Алеся Белага з невікіфікаваных артыкулаў. Яго трэба зьмяніць у залежнасьці ад абставін на адпаведны шаблён (напрыклад: Шаблён:Літаратура/ЭГБ). Але гэта трэба не забыцца зрабіць. --EugeneZelenko 04:01, 10 .03. 2005 (UTC)
Беларусь: работа над памылкамі
[рэдагаваць крыніцу]Калі ласка, зрабіце тое, што прапанаваў Rydel у Абмеркаваньне:Беларусь. --EugeneZelenko 04:35, 23.03.2005 (UTC)
- Рука не падымаецца... --Monk 06:57, 23.03.2005 (UTC)
- А пісаць недакладныя зьвесткі — паднялася? А чаму прэзыдэнт застаўся той жа? :-) Пісаць фантастыку, дык сапраўдную... --EugeneZelenko 14:19, 23.03.2005 (UTC)
- І нешта мне падаецца, што не ў мяне аднаго. Колькі месяцаў артыкул пра нашую краіну быў зусім без сымболікі, і гэта ні пытаньняў не выклікала, ні жаданьня ў кагосьці штосьці паправіць... --Monk 06:59, 23.03.2005 (UTC)
- Пытаньні па папярэдняй вэрсіі Абмеркаваньне:Беларусь#З Абмеркаваньне шаблёну:Беларусь інфармацыя. --EugeneZelenko 14:19, 23.03.2005 (UTC)
- І з Масквой сытуацыя трохі падобная. Калі ласка, вярніце поўны варыянт артыкулу Масква, не разьбіты на кавалкі, пакуль мы не пагодзімся пра нешта іншае. Зь Беларусьсю таксама ўсё завісла ў паветры. Лічу, што вы павінны паставіць там той сьцяг і герб, які ва ўсім сьвеце прызнаёцца як сымболіка дзяржавы Беларусь (прынамсі цяпер). --Rydel 15:27, 06.04.2005 (UTC)
- Яшчэ раз, толькі цяпер больш агульна. Я ня буду варыянт, які мне падаецца правільным, мяняць на варыянт, які мне падаецца няправільным. Дзякуй божа, я не адзін тут маю магчымасьць рэдагаваць, і калі камусьці нешта з маіх зьменаў падаецца памылковым - сьцяг у рукі абмяркоўваць і мяняць. Толькі прашу не прасіць мяне рабіць тое, што мне рабіць зусім ня хочацца. Дзякуй. --Monk 16:05, 06.04.2005 (UTC)
Выдаленьне з нагоды няправільнасьці
[рэдагаваць крыніцу]У наступны раз, калі ласка, удакладняйце на выснове чаго (напрыклад, слоўнік(і)) было вырашана які варыянт правільны. Каб іншыя маглі зразумець, падтрымаць ці не Ваш пункт гледжаньня. --EugeneZelenko 13:32, 12.05.2005 (UTC)
- ok. --Monk 16:14, 12.05.2005 (UTC)
Прашу прабачэньня, але ці часта трэба рэдагаваць Шаблён:ІнфармацыяПраКраіну?
Калі ласка, спрабуйце абыходзіцца без скарачэньняў.
EugeneZelenko 14:02, 28.08.2005 (UTC)
- Ня часта, але мае сэнс мець лінк на рэдагаваньне пры выкарыстаньні ўсіх шаблёнаў-табліц. Каб зручней было. --Monk 14:13, 28.08.2005 (UTC)
- У шаблёнах, якія выкарыстоўваюцца 1 раз ці 2, можа гэта і мае сэнс. Тыя шаблёны, якія выкарыстоўваюцца часта, рэдагаваць трэба акуратна, дый добра падумаўшы. Таму, калі ласка, не зьмяшчайце там «спакусу». --EugeneZelenko 14:43, 28.08.2005 (UTC)
- Ня бачу праблемы у "спакусе". Калі хто захоча рэдагаваць, ці звандалізаваць, ён зробіць гэта ўсё роўна. А калі трэба рэдагаваць (пасьля таго, як добра падумаў), то навошта ствараць штучныя перашкоды - хай усё будзе зручнейшым. Прыклад ангельскамоўнай вікіпэдыі імха дастаткова паказальны. --Monk 17:41, 28.08.2005 (UTC)
- І дзе Вы бачылі рэдагаваньне ў en:Template:Infobox Country? --EugeneZelenko 18:04, 28.08.2005 (UTC)
- sorry, чамусьці быў упэўнены, што ў тым шаблёне таксама было рэдагаваньне. Ok. :) --Monk 18:16, 28.08.2005 (UTC)
I (KaiKotzian), painted this map. I will upload the map with belarus names. Do you provided me?