Віктар Ракаў
Віктар Ракаў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 22 студзеня 1935; в. Целяшы Прапойскі раён, Магілёўская вобласьць |
Памёр | 2000 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Дэбют | «Падарунак» // «Магілёўская праўда», 1956 |
Віктар Афанасьевіч Ракаў (22 студзеня 1935; в. Целяшы, Прапойскі раён, Магілёўская вобласьць — 10 чэрвеня 2000) — беларускі паэт.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 22 студзеня 1935 году в. Целяшы Прапойскага раёну Магілёўскай вобласьці ў сям’і калгасьнікаў Афанасія Рыгоравіча, інваліда Вялікай Айчыннай вайны, і Анастасіі Іларыёнаўны, работніцы калгасу. Скончыў Целяшоўскую сярэднюю школу (1953), фізыка-матэматычны факультэт Магілёўскага пэдінстытуту (1958), Менскую вышэйшую партыйную школу (1971). Настаўнічаў у Целяшоўскай (1958—1960), Рэчкаўскай (1960—1965) сярэдніх школах на Магілёўшчыне.
Працаваў карэспандэнтам-арганізатарам Магілёўскага раённага радыёвяшчаньня (1965), загадчыкам сельскагаспадарчага аддзела шклоўскай раённай газэты «Ўдарны фронт» (1965—1969), літаратурным супрацоўнікам газэты «Звязда» (1969—1975), рэдактарам аддзелу публіцыстыкі часопісу «Полымя» (1975—1982). З 1982 году — адказны сакратар часопісу «Полымя». Сябра Саюзу пісьменнікаў Беларусі з 1979 году. Жыў ў Менску[1].
Памёр 10 чэрвеня 2000 году[2].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар зборнікаў паэзіі «Вернасьць» (1968), «Акно ў зялёны сад» (1972), «Пазыўныя» (1975), «Песьня і памяць» (1979), «І сноп, і птах, і я…» (1983), «Жыць-палоць» (1995).
Літаратурнай дзейнасцю пачаў займацца ў студэнцкія гады. Першы верш надрукаваў у газэце «Магілёўская праўда». Паэзія В. Ракава прысьвечана вёсцы, бацькоўскай зямлі, сялянскай працы (зборнікі «Вернасьць», «Акно ў зялёны сад»). Пісаў пра пераемнасьць пакаленьняў («Пазыўныя», «Песьня і памяць», «І сноп, і птах, і я»), пра гераізм нашых людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны, захапленьне прыгажосьцю прыроды, каханьне. У творах В. Ракава раскрываецца тэма любві да Радзімы, сыноўняй вернасьці Магілёўшчыне, Прысожжу. Пісаў таксама нарысы, крытычныя артыкулы, рэцэнзіі.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Грамата Вярхоўнага Савету БССР.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Савік, Л. С. Ракаў Віктар // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 132. — 480 с ISBN 5-85700-168-4
- Ракаў Віктар / Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
- Ракаў В. А. // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. т. 4. Накцюрн-Скамскі / Рэд. кал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., 1986. — С. 481.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |