Перайсьці да зьместу

Вярэцкі перавал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Верэцкі перавал
Краявід з Верэцкага перавалу
Найвышэйшы пункт
Вышыня 841 м н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Сьцяг Украіны Закарпацкая і Львоўская вобласьці
Краіна Украіна
Горная сыстэма Карпаты
Верэцкі перавал на мапе Ўкраіны
Верэцкі перавал
Верэцкі перавал
Верэцкі перавал
Памятны знак Украінскіх партызан

Верэ́цкі перавал (па-лацінску: Porta Rusciae[1][2], па-ўкраінску: Ворі́тський перевал, Руські Ворота) — перавал ва Ўкраінскіх Карпатах. Знаходзіцца на мяжы Закарпацкай і Львоўская абласьцей. Вышыня 841 м над узроўнем мора. У 300 мэтрах на ўсход ад перавалу цягнецца нафтаправод «Дружба». Склоны пакрутыя, дарога ідзе сэрпантынам. Да пабудовы аб’язной аўтадарогі М 06, лічыўся самым значным перавал. Цяпер ім карыстаюцца зазвычай толькі жыхары наўкольных вёсак.

Верэцкі перавал — сьвятое месца для вугорцаў. У 895 годзе вугорцы прайшлі празь яго з ўсходу і пасяліліся на Ціса-Дунайскай нізіне.

Памятны знак на Верэцкім перавале ў гонар 1100-годзьдзя пераходу вугорцаў праз Карпаты. 7 блёкаў сымбалізуе 7 вугорскіх плямёнаў, а алтар — кроўную дамову, якую яны склалі падчас перасяленьня на новую бацькаўшчыну. Скульптар Пётр Матл.

17 сакавіка 1939 году на трэці дзень акупацыі Карпацкай Украіны Вугоршчынай вугорскія жандары гналі на перавал празь вёскі Ніжнія Вароты, Вербяж, Завадка калёны палонных галічанаў — ваяроў Карпацкай Сечы і перадалі іх польскай пагранічнай службе, якая зьмясьціла палонных у падвалах сваіх казармаў. На наступны дзень, 18 траўня 1939 году да ўзыходу сонца палонныя бел падзеленыя на калёны, адведзеныя налева і направа ад перавалу па лініі граніцы прыкладна на паўтара-два кілямэтры і расстраляныя[3].

  1. ^ Jackson P. The Mongols and the West, 1221—1410. — London: Routledge, 2005. — P. 63.
  2. ^ Хрусталёв Д. Г. Русь и монгольское нашествие (20-50-е гг. XIII в.). — СПб.: Евразия, 2015. — С. 240.
  3. ^ Василь Довгей. Від Бескидів до Катині // Погляд за лаштунки. Збірник статей. Львів. ЛвЦНТЕІ, 2006. — С. 3–13.
  • Географічна енциклопедія України : у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. — К. : «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989.