Вялікі пакаянны канон
| Падкляса ад | песнапеньне, збор твораў |
|---|---|
| Частка ад | бізантыйскі абрад |
| Дата заснаваньня / стварэньня | 680 |
| Частка больш агульнага | Вялікі пост |
| Назва арыгінальнай мовай | μέγας κανών |
| Жанр | хрысьціянскі гімн |
| Стваральнік | Андрэй Крыцкі |
| Месца публікацыі | Канстантынопаль |
| Мова твору | грэцкая мова |
| Ухвалена ў | Трэці Канстантынопальскі сабор |
| Выкарыстоўваецца | праваслаўная царква |
Вялікі Пакаянны Канон — твор сьвятога Андрэя, які быў крыцкім мітрапалітам і аўтарам шматлікіх гімнаў ды канонаў VII-VIII ст.ст.
Аўтар
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сьв. Андрэй, які нарадзіўся ў Дамаску, быў манахам манастыра сьв. Гробу Гасподняга ў Ерусаліме, дыяканам у Канстантынопалі, і ўрэшце, япіскупам на Крыце. Быў добра абазнаны ў розных усходніх літургічных ды паэцкіх традыцыях[1].
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікі Канон лічыцца «ўнівэрсальным для ўсяго [хрысьціянскага] Ўсходу твор», «містычнай размовай з уласнай душой». Усе дзевяць песень Канону прыводзяць на ўзгадку шматлікія прыклады падзеньня, пакаяньня і даверу да Бога са Старога і Новага Запаветаў. Узгадваецца ўся гісторыя збаўленьня, ад Адама, Абрагама і Майсея, да ахвяры Хрыста на крыжы, гісторыя ўпадкаў ды вернасьці Богу, гісторыя вольнага выбару чалавека ды провіду Божага[1].
Разам з тым Канон служыць «паломніцтвам у сьвет усходняй манаскай містыкі» паказваючы «шлях малітоўнага сузіраньня»[1].
Канон называецца Вялікім, бо зьмяшчае 250 трапароў, чаго няма ў іншых канонах. Першы раз сьв. Андрэй чытаў яго на 6-тым Сусьветным Саборы, дзе і быў Саборам апрабаваны[2].
Выконваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Канон сьпяваецца двойчы падчас Вялікага Посту - ў першы і пяты тыдні[1][2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 4 Вялікі Пакаянны Канон Сьвятога Андрэя Крыцкага. Полацак. Грэка-каталіцкая парафія Сьвятапакутніка Язафата. Набор А. Аўдзеюк. 2007
- 1 2 Пакаянны Вялікі Канон Сьв. Андрэя Крыцкага. Выданьне Кансысторыі Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы на чужыне. Кліўлэнд. 1978. Пераклад Мітрапаліта Андрэя