Вялікая сынагога (Віцебск)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Вялікая сынагога
| |
![]() Вялікая сынагога
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°11′24.1″ пн. ш. 30°11′59.6″ у. д. / 55.190028° пн. ш. 30.199889° у. д.Каардынаты: 55°11′24.1″ пн. ш. 30°11′59.6″ у. д. / 55.190028° пн. ш. 30.199889° у. д. |
Канфэсія | юдаізм |
Дата скасаваньня | 1929 |
Вялікая сынагога на мапе Беларусі ![]() ![]() Вялікая сынагога | |
![]() |
Вялікая сынагога[a] або Заручаўская сынагога — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Віцебску. Знаходзілася ў Заручаўі, на беразе ракі Дзьвіны паміж Набярэжнай і Заручаўскай вуліцамі. Твор архітэктуры барока і клясыцызму.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Узьнікненьне жыдоўскай грамады Віцебску датуецца другой чвэрцю XVII ст. У 1627 годзе яна атрымала дазвол на будаваньне сынагогі, якую скончылі каля 1630 году. Да сярэдзіны XVIII ст. грамада налічвала больш за 600 чалавек[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У канцы XVІІІ — пачатку XІX ст. сынагогу рэканструявалі
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1929 годзе савецкія ўлады зачынілі сынагогу, а па Другой сусьветнай вайне — зьнішчылі яе будынак.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Гэта быў 2-павярховы аб’ём, пастаўлены на высокі цокаль. З заходняга боку далучаліся жаночыя галерэі на другім паверсе, з паўднёвага і паўночнага бакоў — прастакутныя 2-павярховыя прыбудовы, пад адной зь якіх знаходзіліся скляпеністыя сутарэньні. Таўшчыня сьценаў каля падмуркаў дасягала двух мэтраў. Фасады завяршаліся фігурнымі шчытамі зь люкарнамі і калёнамі на высокіх пастамэнтах.
У аснове ўнутранага пляну будынка — квадрат, скляпеньні якога падзяляліся на 9 роўных палёў, якія абапіраліся на чатыры слупы ў цэнтры. Слупы, паміж якімі знаходзілася біма, перакрываліся высокім купалам[2].
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старая графіка
Э. Лісіцкі, 1917 г.
С. Юдовін, 1922 г.
Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старыя здымкі
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ таксама Галоўная сынагога, Харальная сынагога
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Локотко А. И. Архитектура европейских синагог. — Мн.: Ураджай, 2002. — 156 с. ISBN 985-04-0547-3.