Перайсьці да зьместу

Вялікае Камайскае возера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вялікае Камайскае»)
Возера
Вялікае Камайскае
Краіна Беларусь
Плошча 0,25 км²
Плошча вадазбору 9,8 км²
Максымальная глыбіня 22 м
Найбольшая даўжыня 1,05 км
Найбольшая шырыня 0,36 км
Даўжыня берагавой лініі 2,59 км
Вышыня над узроўнем мора 188 м[1]
Аб’ём вады 1,67 млн м³
Каардынаты 55°3′46″ пн. ш. 26°35′6″ у. д. / 55.06278° пн. ш. 26.585° у. д. / 55.06278; 26.585Каардынаты: 55°3′46″ пн. ш. 26°35′6″ у. д. / 55.06278° пн. ш. 26.585° у. д. / 55.06278; 26.585
Вялікае Камайскае на мапе Беларусі ±
Вялікае Камайскае
Вялікае Камайскае
Вялікае Камайскае
Вялікае Камайскае
Вялікае Камайскае
Вялікае Камайскае

Вялі́кае Кама́йскае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Камайкі. Знаходзіцца ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці, за 17 км на паўднёвы захад ад места Паставаў. Плошча паверхні возера 0,25 км². Даўжыня 1,05 км, найбольшая шырыня 0,36 км. Найбольшая глыбіня дасягае 22 м, сярэдняя складае 6,7 м. Аб’ём вады 1,67 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 2,59 км.

На ўсходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Камаі.

Катлавіна эвархійнага тыпу, вяцягнутая з захаду на ўсход. Схілы вышынёй 9—14 м, на захадзе і ўсходзе 5—6 м, пад лугам і пашай. Берагі нізкія, парасьлі хмызьняком. У падводнай частцы катлавіны вылучаюцца 4 замкнёныя катлавіны з глыбінямі 8, 14,9, 18,5 і 22 м. Дно пясковае. 26% паверхні возера займае расьліннасьць, шырыня палосы 5—30 м да глыбіні 2 м[2].

Возера эўтрофнае. Вяцякае рака Камайка, упадае ручай. Злучаецца пратокай з Малым Камайскім возерам.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, язь, карась ды іншыя віды рыбаў[3].

  1. ^ а б GeoNames (анг.) — 2005.
  2. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 113.
  3. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 517.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]