Вэргіліюс Нарэйка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вэргіліюс Нарэйка
Дата нараджэньня 22 верасьня 1935
Месца нараджэньня Шаўлі, Летува
Дата сьмерці 3 сакавіка 2018 (82 гады)
Месца сьмерці Вільня, Летува
Гады творчасьці 1954—2018
Краіна Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, Летува
Прафэсіі сьпявак
Вакал тэнар
Інструмэнты голас
Узнагароды

Вэргіліюс-Кястуціс Леона Нарэйка (лет. Virgilijus Kęstutis Noreika; 22 верасьня 1935, Шаўлі—3 сакавіка 2018, Вільня) — летувіскі опэрны сьпявак (тэнар), пэдагог. Прафэсар. Народны артыст СССР (1970).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў выступаць у 19-гадовым узросьце[1]. У 1958 годзе скончыў кансэрваторыю ў Вільні[2]. Ад 1957 году яшчэ ня скончыўшы кансэрваторыю стаў салістам Летувіскага тэатру опэры і балета (Вільня).[3]. Працаваў прафэсарам катэдры сольных сьпеваў Летувіскай акадэміі музыкі[4].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Народны артыст СССР (1970)
  • Афіцэр ордэна Вялікага князя Літоўскага Гедыміна (1995)
  • Рыцар 1 клясы ордэну Палярнай зоркі (Швэцыя, 1995)
  • Кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Летувой» (2003)
  • Ордэн Белай Зоркі 2 клясы (Эстонія, 2004)[5]
  • Мэдаль Пушкіна (2015)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Virgilijus Noreika: gimiau 20 metų per anksti(лет.). Bernardinai.lt (13 лістапада 2007).
  2. ^ Виргилиус Норейка: «Русская музыка не забыта»(рас.). OperaNews.ru (26 верасьня 2010).
  3. ^ Ученики о маэстро В.Норейке: ушла легенда(рас.). RU.DELFI (3 сакавіка 2018).
  4. ^ Virgilijus Kęstutis Noreika(лет.). Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Летува (8 красавіка 2000).
  5. ^ Teenetemärkide kavalerid(эст.). Афіцыйны сайт прэзыдэнта Эстоніі (30 верасьня 2004).