Высокі Таўэрн
| Высокі Таўэрн | |
| Найвышэйшы пункт | |
|---|---|
| Гросглёкнэр | |
| Вышыня | 3798 м н. у. м. |
| Памеры | |
| Даўжыня |
|
| Шырыня | 50 км |
| Плошча |
|
| Геаграфія | |
| Месцазнаходжаньне | Карынтыя[1], Зальцбург, Тыроль і Паўднёвы Тыроль[d] |
| Краіна | |
| Горная сыстэма | Western Tauern Alps[d] |
Высокі Таўэрн (па-нямецку: Hohe Tauern) — горны сьцяг у Аўстрыі, у сыстэме Цэнтральных Усходніх Альпаў.
Горны сьцяг распасьціраецца з захаду на ўсход больш чым на 100 км. Складаецца з некалькіх масіваў вышынёй да 3798 м (гара Гросглокнэр) з альпійскімі формамі рэльефу. У заходняй частцы шматлікія каравыя і далінныя ледавікі. З паўночных схілаў хрыбта бяруць пачатак многія правыя прытокі ракі Зальцах, з паўднёвых — левыя прытокі Дравы.
Восевую зону горнага сьцяга складаюць старажытныя граніты і гнэйсы. Да вышыні 1800—2000 м — хваёвыя лясы, вышэй — зарасьнікі кустоў і лугі. Праз Высокі Таўэрн на вышыні каля 1200 м пракладзены чыгуначны тунэль Зальцбург — Клягенфурт.
Паходжаньне назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нямецкае Hohe Tauern ад ням. hohe — высокі і даіндаэўрапейскага *taur (гл. кельт. twr, tor — скалістая гара).[2]
Зьяўляецца антыподам Niedere Tauern, што перакладаецца як Нізкая гара.[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 сэрвэр назваў GEOnet — 2018.
- 1 2 Высокий Тауэрн // Географические названия мира: Топонимический словарь. — М: АСТ. Поспелов Е. М. 2001.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 462. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)