Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны (2007)
Датэрміновыя выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны — адбыліся 30 верасьня 2007 году.
Чыньнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Канфлікт паміж прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам і парлямэнцкай апазыцыяй, з аднаго боку, і парлямэнцкай большасьцю — зь іншага. Немагчымасьць урэгуляваньня канфлікту шляхам перамоваў.
Гісторыя выбараў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]2 красавіка 2007 году прэзыдэнт Віктар Юшчанка выдаў указ аб спыненьні паўнамоцтваў Вярхоўнай Рады і прызначэньні парлямэнцкіх выбараў на 27 траўня. Але парлямэнцкая большасьць у складзе Партыі Рэгіёнаў, Сацыялістычнай ды Камуністычнай партыяў, не прызналі гэты ўказ. Віктар Юшчанка перанёс дату выбараў на 24 чэрвеня. Але Вярхоўная Рада і Кабінэт Міністраў прызналі гэты ўказ такім, які не адпавядае Канстытуцыі Ўкраіны. Яны заблякавалі прыняцьце рашэньня пра выдзяленьне коштаў на правядзеньне выбараў.
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Камуністычная партыя Ўкраіны (абноўленая)
- Партыя Нацыянальна-эканамічнага разьвіцьця Ўкраіны
- Украінскі народны блёк
- Партыя Рэгіёнаў
- Партыя вольных дэмакратаў
- Сацыялістычная Партыя Ўкраіны
- Блёк Літвіна
- Блёк Юліі Цімашэнкі
- Выбарчы блёк Людмілы Супрун — Украінскі Рэгіянальны актыў
- Выбарчы блёк «Хрысьціянскі блёк»
- Сялянскі блёк Аграрная Ўкраіна
- Прагрэсіўна-сацыялістычная партыя Ўкраіны
- Камуністычная партыя Ўкраіны
- Наша Ўкраіна — Народная Самаабарона
- Блёк Усеўкраінская грамада
- Усеўкраінскае аб'яднаньне Свабода
- Грамадзянская партыя ПОРА (зьнятая з рэгістрацыі)
- Партыя зялёных Украіны
- Блёк партыі пэнсыянэраў Украіны
- Усеўкраінская партыя Народнага Даверу
- Выбарчы блёк палітычных партыяў КУЧМА (Канстытуцыя-Украіна-Гонар-Мір-Антыфашызм)
Перадвыбарная агітацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вынікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Партыя/Блёк | Арыгінальны назоў | % галасоў «за» | колькасьць галасоў «за» | +/- месцаў | Месцаў | Вынікі па рэгіёнах |
---|---|---|---|---|---|---|
Вынікам выбараў стала стварэньне «Аранжавай кааліцыі» ў Вярхоўнай Радзе шостага скліканьня і фармаваньне ўраду Юліі Цімашэнкі.
Мапы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Пераможцы па акругах
-
Другія месцы па акругах
-
Трэція месцы па акругах
-
Разьмеркаваньне дэпутацкіх мандатаў
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Віктор Андрійович Ющенко. Недержавні Таємниці. (аудіокнига) Харків, Фоліо. - 2014, 512 с. (укр.)
- Цэнтральная Выбарчая Камісія Ўкраіны
Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |