Вуліца Севастопальская (Гомель)
Выгляд
| Севастопальская | |
| Вуліца | |
| Агульная інфармацыя | |
|---|---|
| Раён гораду | |
| Былыя назвы | Старая, Пралетарская |
| Даўжыня | 3900 м |
| Аўтобусныя маршруты | 12, 30 |
| Вуліца Севастопальская ў Вікісховішчы | |
Севастопальская (былая Старая, Пралетарская) — вуліца ў паўднёвай частцы гораду Гомля (Навабеліцкі раён), названая ў 1957 годзе ў гонар гораду Севастопаль. Працягласьць 3900 м, ад Навабеліцкіх могілак да берага ручая Масьцішча. Адна з галоўных транспартных магістраляў раёну.
Сучаснае аблічча вуліцы пачало фармавацца ў пасьляваенныя гады, калі былі збудаваныя 5- і 9-павярховыя жылыя дамы. На значнай частцы вуліцы захавалася індывідуальная забудова.
Перасякае вуліцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У дарэвалюцыйны час была забудаваная 1-павярховымі драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
На вуліцы разьмешчаны
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- карпусы фанэрна-запалкавага камбіната
- аптэка
- крамы
- Паляц культуры вытворчага аб’яднаньня «Гомельдрэў»
- Кантрольна-таксікалягічная лябараторыя
- ДБПТВ № 56 будаўнікоў імя П. Я. Галавачова