Вужовыя
| Вужовыя | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Кляса | Паўзуны |
| Атрад | Лускаватыя |
| Падатрад | Зьмеі |
| Сямейства | Вужовыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Colubridae | |
Вужовыя (Colubridae) — сямейства зьмеяў.
Самае вялікае сямейства рэптыліяў, якое ўключае больш за палову прадстаўнікоў падатрада зьмей. Уваходзіць 7-8 падсямействаў, больш за 200 родаў, каля 1700 відаў (больш за 60 % сучасных зьмеяў).
Пашыраны на ўсіх кантынэнтах, акрамя Антарктыды. Наземныя, рыючыя, дрэвавыя, паўводныя і водныя.
Найбольш вядомыя: вуж звычайны, мядзянка звычайная, полазы, зьмяя-страла. На Беларусі 2 віды — вуж звычайны і мядзянка.
Даўжыня ад 10 да 350 см. Выгляд і афарбоўка разнастайныя. Цела ўкрыта зьверху аднароднай гладкай або рабрыстай луской, зьнізу брушнымі шчыткамі. Зубы шматлікія, у некаторых заднія верхнясківічныя больш буйныя і злучаны зь ядавітай залозай. Зрэнка, як правіла, круглая. Разьвіта толькі правае лёгкае, левае можа быць рудымэнтарнае або наогул адсутнічае.
Кормяцца бесхрыбетнымі і дробнымі хрыбетнымі. Здабычу душаць або паядаюць жывой.
Большасьць вужовых яйцакладныя, ёсьць яйцажывародныя.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |