Вугляводы
Вугляво́ды (цукрыды) — агульная назва шырокай клясы прыродных арганічных злучэньняў. Назва паходзіць ад словаў «вугаль» і «вада». Прычынай гэтага зьяўляецца тое, што першыя зь вядомых навуцы вугляводаў апісваліся брута-формулай Cx(H2O)y, фармальна зьяўляючыся злучэньнямі вуглярода й вады. Тэрмін зьяўляецца найбольш распаўсюджаным ў галіне біяхіміі, дзе ён зьяўляецца сынонімам цукрыдаў. Вугляводы падзяляюцца на чатыры хімічныя групы: монацукрыды, дыцукрыды, алігацукрыды й поліцукрыды. Увогуле, монацукрыдаў і дыцукрыдаў, звычайна называюць цукрамі[1].
Вугляводы выконваюць шматлікія ролі ў жывых арганізмах. Поліцукрыды служаць для захоўваньня энэргіі, як то крухмал і глікаген, а таксама зьяўляюцца структурнымі кампанэнтамі, як то цэлюлёза расьлінаў і хітын ў суставаногіх. Пяцівугляродны монацукрыд рыбоза зьяўляецца важным кампанэнтам кафэрмэнтаў і асновай генэтычнай малекулы вядомай як РНК. Дэзоксырыбоза зьяўляецца складовай часткай ДНК. Цукрыды й іхныя вытворныя рэчывы ўключаюць мноства іншых важных біялягічных малекул, якія гуляюць ключавую ролю ў імуннай сыстэме, прадухіленьня патагенэзу, згусальнасьці крыві й разьвіцьця[2].
У харчовай навуцы й у многіх неафіцыйных кантэкстах тэрмін вугляводаў часта азначае любую ежу, якая асабліва багатая складанымі вугляводамі крухмаламі, як то збожжавыя прадукты, хлебабулачныя й макаронныя вырабы, ці простыя вугляводы, як то цукар у цукерак, варэньні й дэсэртах.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Flitsch, SL & Ulijn, RV (2003). «Sugars tied to the spot». Nature 421: 219–220.
- ^ Maton, Anthea; Jean Hopkins, Charles William McLaughlin, Susan Johnson, Maryanna Quon Warner, David LaHart, Jill D. Wright (1993). «Human Biology and Health». Englewood Cliffs, New Jersey, USA: Prentice Hall. pp. 52–59. ISBN 0-13-981176-1.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вугляводы з анімацыяй
- Складаныя і простыя вугляводы
- Вугляводы