Перайсьці да зьместу

Войшы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Войшы
лац. Vojšy
Wojaszowie
Герб «Пілява»
Краіна паходжаньня Каралеўства Польскае, Вялікае Княства Літоўскае

Войшы — шляхецкі род гербу «Пілява».

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -войш- паходзіць ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы'[1].

Партрэт Станіслава Войшы (польск. Iegomość Pan Stanisław ze Bzowa Woysza), 1677 г.

Выводзілі сябе з Бзова ў Кракаўскім ваяводзтве і былі аднаго паходжаньня з малапольскім родам Бзоўскіх гербу «Астоя»[2].

У 1624 і 1625 гадох Альбрэхт Войша атрымаў маёнткі на Чырвонай Русі за заслугі ў Хоцінскай бітве (1621 год)[3].

Пад 1648 годам Войшы ўпаміналіся ў Кракаўскім ваяводзтве, пад 1697 годам — у Нурскай зямлі[4].

  • Станіслаў Войша ( 1677) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, падстолі смаленскі, каралеўскі сакратар, генэральны камісар Самбарскай эканоміі
  • Альбэрт Войша — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, канонік плоцкі, сакратар караля і вялікага князя Ўладзіслаў Вазы
  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  2. ^ Łącznik Rodzinny: organ Związku Rodowego Janotów Bzowskich h. Nowina. Z. 1, 1937—2012. S. 13—14.
  3. ^ Łopatecki K. Organizacja, prawo i dyscyplina w polskim i litewskim pospolitym ruszeniu (do połowy XVII wieku). — Białystok 2018. S. 329.
  4. ^ Der polnische adel und die demselben hinzugetretenen andersländischen adelsfamilien. Bd. 2. — Hamburg, 1900. S. 537.