Войтаўскі суд
Выгляд
Войтаўскі суд — мясцовы суд у гарадах Вялікага Княства Літоўскага, якія валодалі магдэбурскім правам, суд узначальваў войт.
Войтаўскі суд мог дзейнічаць і ў гарадах якія не валодалі магдэбурскім правам. Каралева Бона ў 1551 годзе запатрабавала, каб у вялікакняскіх гарадах судовыя спрэчкі паміж мяшчанамі староста разглядаў не адзін, а сумесна з гарадзкім войтам і 2—3 прысяжнымі.
У многіх прыватнаўласьніцкіх гарадах, дзе не было ўведзена магдэбурскае права, таксама дзейнічалі войтаўскія суды, або войтаўска-лаўніцкі суд.
У XVI стагодзьдзі былі прызначыныя войты з правам уласнага суду ў Сураж, Вяліж, Магілёў і іншыя гарады ВКЛ. Поруч з войтам дзейнічалі бурмістраўска-радзецкія суды.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Т. І. Доўнар. Войтаўскі суд // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0