Веткаўскі біялягічны заказьнік
Выгляд
| Веткаўскі біялягічны заказьнік | |
| Плошча | 5,9 га |
|---|---|
| Краіна | Беларусь |
| Месцазнаходжаньне | Веткаўскі раён |
| Утварэньне | 1978 |
Веткаўскі біялягічны заказьнік — колішні біялягічны заказьнік у Беларусі ў паўднёвай частцы Веткаўскага раёну Гомельскае вобласьці. Плошча 5,9 га. Створаны ў 1978 годзе з мэтай аховы дзікарослых лекавых расьлінаў. На тэрыторыі заказьніка забаранялася правядзеньне асушальных працаў, здабыча торфу, выпас скаціны і сенакос раней тэрмінаў, якія забясьпечваюць насеннае аднаўленьне расьлінаў, а таксама збор ягадаў (чарніцы, брусьніцы і іншых) пры дапамозе мэханічных прыстасаваньняў (грабянцоў, скрабкоў, і іншых).
Скасаваны пастанаўленьнем Савету Міністраў №1697 ад 27 сьнежня 2007 году[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Республика Беларусь: Энциклопедия: В 6 т. / Г. П. Пашков;. — Минск: «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 2006. — Т. 2. — С. 643. — 912 с. — ISBN 978-985-11-0371-3.