Верас
Верас | |
Верас звычайны Calluna vulgaris | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Пакрытанасенныя |
Кляса | Двухдольныя |
Атрад | Верасакветныя |
Сямейства | Верасавыя |
Род | Вечназялёныя кустовыя |
Падрод | Кусьцікавыя |
Від | Верас звычайны |
Бінамінальная намэнклятура | |
Calluna | |
Ве́рас (Calluna) — манатыпны род расьлін сямейства верасовых. Адзіны від — Ве́рас звыча́йны (Callúna vulgáris).
Іншыя назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Верас, верас звычайны[1], вераст[2][3], верус барвінкі, вржос, вржост[4][5], веряс[6][7].
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядомы 1 від — Верас звычайны (Calluna vulgaris), пашыраны ў Эўразіі, Паўднёвай Афрыцы, Амэрыцы. У Беларусі трапляецца часта па ўсёй тэррыторыі. Расьце на пяшчаных мясьцінах у хваёвых барах, на выгарынах і мохавых балотах, утварае вялікія зараснікі — верасоўнікі, альбо верасавішчы.
Вызнае тып лесу — хвойнік верасовы. Квітнее ў ліпені-верасьні. Лекавая расьліна (мачагонны, вяжучы, зьлёгку снатворны й супакойны сродак). Мае ў сабе дубільнікі, гліказіды, смалу, крухмал. Выкарыстоўваюць верхавінкі галінак зь лісьцем і кветкамі (зьбіраюць у канцы ліпеня-жніўні). Летне-восеньскі меданос, дае багаты нэктар, мёд зь яго цёмны, даўкі й гаркаваты. Таксама зьяўляецца дэкаратыўнай расьлінай — ідзе на стварэньне зімовых букетаў.[8]
Вонкавае апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Куст галінасты з моцных пахам. Сьцяблы з чырнавата-бурай карой, вышынёй 30—100 см. Лісьце дробнае, сядзячае, кароткарыса-ланцэтнае, амаль трохграннае, зьверху тупаватае, каля асновы трэлкападобнае, разьмешчана накшталт чарапіцы ў 4 рады; новыя парасткі выходзяць з пазухі больш буйнога ліста, які сядзіць на месцы леташняга парастка. Кветкі дробныя, дзьвюхполыя, правільныя, званочкавыя, бэзава-ружовыя, зрэдку белыя на кароткіх адхіленых пазушных кветаножках, у аднабокіх гронкападобных суквецьцях. Плод — пушыстая чатырохгранная каробачка. На смак расьліна горкая, даўкая.[8]
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэкаратыўная, лекавая (мачагонны, патагонны, процізапаленчы, вяжучы, зьлёгку снатворны і заспакаяльны сродак), тэхнічная (мае дубільнікі, гліказіды, смалу, крухмал), кармавая і меданосная (дае г. зв. «верасовы мёд») расьліна.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ^ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ^ Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
- ^ Анненков, Николай Иванович Ботанический словарь, Спб, 1878
- ^ З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вільня, Субач 2, 1924
- ^ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ^ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ^ а б І. М. Ляховіч. Верас // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. — С. 434
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|