Перайсьці да зьместу

Вейнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Вейнка, Падвейна
Агульныя зьвесткі
Вусьце Дзьвінаса
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 20 км
Плошча басэйну 98 км²
Нахіл воднай паверхні 2,3 м/км

Вейнка, Падвейна — рака ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі, правы прыток ракі Дзьвінаса (басэйн Нёману).

Даўжыня ракі 20 км. Плошча вадазбору 98 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 м/км. Пачынаецца за 1 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Раўнядзь, упадае ў Дзьвінасу прыкладна за 0,9 км на захад ад вёскі Вейна. Вадазбор у паўночнай частцы Менскага ўзвышша.

Ад вытоку амаль да вёскі Пячное рака цячэ па лясістай мясцовасьці, ніжэй на працягу 9,4 км да вусьця рэчышча каналізаванае. Рака прымае сьцёк з сеткі мэліярацыйных каналаў.

Каля ракі знаходзяцца вёскі Пячное, Чысты Бор, Вейна.