Дзяражня (прыток Ведрыча)
Выгляд
Дзяражня | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Гарноўка |
Вусьце | Ведрыч |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гомельская вобласьць |
Даўжыня | 16 км |
Плошча басэйну | 59 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,3 ‰ |
Дзяра́жня, Дзяражанка — рака ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, левы прыток ракі Ведрычу (басэйн Дняпра). Даўжыня 16 км. Плошча вадазбору 59 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3‰.
Пачынаецца за 1 км на захад ад вёскі Гарноўка, вусьце на ўсходняй ускраіне вёскі Дзяражня. Мае каналізаванае рэчышча ад вытоку на працягу 2,4 км. Рака перасякае забалочаны лес, у вярхоўі — урочышча Казелькава Варта[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 144
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 144