Васіль Саковіч (літоўскі баярын)
Выгляд
Герб «Памян» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | каля 1473 |
Род | Саковічы (род) |
Бацькі | Станіслаў Сак |
Жонка | Мілохна |
Дзеці | Сьцечка, Кацярына |
Васіль Саковіч (? — каля 1473) — літоўскі баярын.
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Basilius alias Waschko Sakowycz (25 лютага 1444 году)[1], Васко Сакович[2].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З шляхецкага роду Саковічаў гербу «Памян», сын літоўскага баярына Станіслава Сака, які 2 кастрычніка 1413 году падпісаў Акт Гарадзельскай уніі з Польшчай, а пазьней атрымаў пасаду старосты дубінскага. Меў братоў Андрэя, Яна, Станіслава, Алехну, Пятра і Фёдарава.
У 1473 годзе запісаў тры маёнткі брату Яну. Іншыя ўладаньні атрымаў у спадчыну Багдан Андрэевіч Саковіч.
У шлюбе зь Мілохнай (нявысьветленага паходжаньня) меў сына Сьцечку і дачку Кацярыну. 25 ліпеня 1444 году разам з жонкай, дачкой Кацярынай ды іншымі неназванымі дзецьмі зрабіў ахвяраваньне віленскім францішканам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4