Васіль Жулега
Васіль Жулега | |
| Род дзейнасьці | канструктар |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 1 красавіка 1949 (77 гадоў) |
| Месца нараджэньня | Менск, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
| Грамадзянства | Беларусь |
| Месца вучобы | Менскі радыётэхнічны інстытут (1971) |
| Прафэсія | інжынэр |
| Навуковая сфэра | вынаходнік[d][1] і тэхноляг[d][1] |
| Месца працы | «Беларускае оптыка-мэханічнае аб’яднаньне» |
| Гады дзейнасьці | зь 1971-га |
| Вядомы як | распрацоўнік лазэрных прыцэлаў для супрацьтанкавых ракетаў |
| Пасада | галоўны тэхноляг ААТ «Пеленг» |
| Тэрмін | зь 2004 году |
| Бацька | Апанас Жулега |
| Узнагароды | Ленінская прэмія (1982) |
Васіль Апанасавіч Жулега (1949, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі канструктар.
Распрацоўнік лазэрных прыцэлаў навядзеньня для танкаў і супрацьтанкавых ракетаў. Ляўрэат Ленінскай прэміі (1982).
У 1971 годзе скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут і працаўладкаваўся на «Менскі мэханічны завод», што ўтварыў «Беларускае оптыка-мэханічнае аб’яднаньне» («БелОМА»). У 1973 годзе стаў галоўным канструктарам танкавых оптыка-электронных прыцэлаў «Бастын», «Шэксна» і «Сьвір». У 1976 годзе перайшоў на працу ў Цэнтральнае канструктарскае бюро «Пеленг» у складзе «БелОМА». У 1981 годзе «БелОМА» наладзіла сэрыйную вытворчасьць распрацаваных ім лазэрных прыцэлаў навядзеньня супрацьтанкавых ракетаў, аналягаў якіх не існавала ў сьвеце наступныя 10 гадоў. У 1982 годзе атрымаў за распрацоўку Ленінскую прэмію. У 1996 годзе заняў пасаду кіраўніка сумеснага прадпрыемства «Саноэт». У 2004 годзе стаў галоўным тэхнолягам ААТ «Пеленг»[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/03/ZV_20140401_16.pdf
- ↑ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 1 красавіка 2014. — № 59 (27669). — С. 12. — ISSN 1990-763x.
| Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |