Валеры Чабатар
Валеры Чабатар | ||||
укр. Валерій Георгійович Чоботарь | ||||
Род дзейнасьці | спартовы трэнэр | |||
---|---|---|---|---|
Дата нараджэньня | 17 красавіка 1976 (48 гадоў) | |||
Месца нараджэньня | Чырвоная Дзіброва | |||
Месца вучобы | ||||
Занятак | трэнэр | |||
Дзеці | сын | |||
Узнагароды | | |||
Вале́ры Чабата́р (па-ўкраінску: Валерій Георгійович Чоботарь; нарадзіўся 17 красавіка 1976 году) — украінскі трэнэр, вайсковец, кіраўнік Тарнопальскае абласное суполкі Ўсеўкраінскае фэдэрацыі фры-файту ды кантактных адзінаборстваў. Адзін з заснавальнікаў і арґанізатараў будаўніцтву Чырвонадзіброўскае Сечы[1][2]. Старшыня Тарнопальскае абласное партыйнае арґанізацыі палітычнае партыі «Палітычнае аб’яднаньне „Прамое дзеяньне“», сябра палітычнае партыі «Правы сэктар». Вышэйшая адукацыя, грамадзянін Украіны.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прайшоў тэрміновую службу ў шэрагах узброеных сілаў Украіны (брыґада асаблівага прызначэньня) (1994—1996) на Львоўшчыне.
Пасьля арміі, у 1996 годзе працаваў у ахове Чарнавецкага машзаводу кіраўніком варты, потым — трэнэрам боксу.
Скончыў Львоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт фізычнай культуры на катэдры тэорыі й мэтодыкі Алімпійскага ды прафэсійнага спорту, па адмысловасьці «Падрыхтоўка кваліфікаваных спартоўцаў» (2006).
Удзел у АТА
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Уступіў у склад Добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правага сэктару»[3]. Быў прызначаны камандзірам роты 5-га батальёну ДУК, псэўда — «Гатыла»[4]. Браў удзел у баях у Данецкім міжнародным аэрапорце. Калі ахоўнікі аэрапорту атрымалі валянтэрскую дапамогу з Тарнопальшчыны, Валерыю Чабатару дасталася старая, але ня ношаная ватная фуфайка. Вопратка апынулася зручнаю й цёплаю. У кішэні Валеры знайшоў ліст ад 80-гадовага тарнапаляніна, які выбачаўся за тое, што нічым іншым дапамагчы ня зможа. Гэты факт Валеры пракамэнтаваў так:
|
||
У фільмах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зьняўся ў кліпе Русланы «Дыкі танці», які быў прадстаўлены на конкурсе «Эўрабачаньне» 2004 року.
Зьняўся ў дакумэнтальным фільме пра вайсковыя падзеі на ўсходзе Ўкраіны «Добраахвотнікі Божага зьвязу» рэжысэраў Леаніда Кантэра ды Івана Ясьнія[6].
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Як у кіно, спартовымі адзінаборствамі пачаў займацца з-за дзяўчыны[7].
- Лічыць асноўнымі каштоўнасьцямі ў жыцьці — бацькоў, Украіну ды настаўнікаў[7].
- Шмат рокаў працуе зь дзецьмі-сіротамі[7].
- Займаецца разьвіцьцём украінскага рыцарскага мастацтва — баявога гапака — на падставе ўкраінскага нацыяналізму й хрысьціянскае маралі.
- Цікавіцца філязофіяў ды ідэялёіяю рыцарства як альтэрнатыве сучаснаму сьветагляду з адсутнасьцю людзкіх каштоўнасьцяў.
- Тарнопальсі мастак Мікола Кафтан стварыў партрэт «кібарґа» Гатыла[8]
- 2017 року майстар з Івана-Франкоўску Багдан Саўлюк стварыў калекцыю гліняных фігурак, прататыпамі якіх сталі рэальныя байцы, у прыватнасьці Валеры Чабатар.[9]
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Спартовы герой» у абласной праґраме «Героі спартовага року Тарнопальшчыны — 2014»,[10]
- Адзнака Тарнопальскай мескай рады (2013),
- Ордэн «Народны Герой Украіны» (2016).
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты[11] з кіеўскаю валянтэркаю, інструктарам фітнэсу Лесею Бельскаю[12].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Січ, яку збудував Чоботарь: У поселенні під Чернівцями гартують справжніх козаків // Україна Молода. — 2010. — № 178. — 25 вересня.
- ^ Справжня козацька січ — на околиці села(недаступная спасылка) // Молодий Буковинець. — 2007. — 9 серпня.
- ^ Дмитро Ярош — Україна панад усё
- ^ Коли чоловіки стають на коліна
- ^ Дідова фуфайка краща, ніж бронежилет
- ^ У Києві відбудеться прем'єра фільму «Добровольці Божої чоти» // Радыё «Свабода». — 2015. — 31 студзеня.
- ^ а б в Артур Бобрик, Максим Дорошенко. Єдиноборствами почав займатися через дівчину, все як у кіно, — Валерій Чоботарь, тренер і суддя з фрі-файту // Доба. — 2013. — 22 січня.
- ^ Партрэт украінскага «кібара» Гатыла стварылі ў Тарнопалі на YouTube // ТТБ. — 2015. — 25 сакавіка.
- ^ Майстар стварыў калекцыю гліняных фігурак, прататыпамі якіх сталі реальныя байцы на YouTube // ТСН. — 2017. — 14 сакавіка.
- ^ Відзначили «Героїв спортивного року Тернопільщини — 2014» // Сайт Тарнопальскае ОДА. — 2013. — 6 сакавіка.
- ^ Тернопільський кіборг «Гатило» одружився / б. а. // Нова Тернопільська газета. — 2015. — № 24 (1–7 лип.). — С. 10 — (Сердечко).
- ^ Профіль Лесі Бельськае на Фэйсбуцы
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
«Добровольці Божої чоти» — Гатило. Трейлер до фільму на YouTube // Відеоканал Івана Яснія. — 18 жовтня 2014. | |
«Ті, хто вірить в Україну». Валерій Чоботарь на YouTube // Телеканал ІНТБ. — 13 жовтня 2016. | |
Про важливе. Валерій Чоботар на YouTube // Телеканал ІНТБ. — 6 вересня 2016. |
Валеры Чабатар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Інтэрвію зь першым заступником Голови Центрального Проводу «Тризубу» ім. С. Бандери майором Валерієм Чоботарем // Бандерівець. — 1999. — № 3.
- Артур Бобрик, Максим Дорошенко. Єдиноборствами почав займатися через дівчину, все як у кіно, — Валерій Чоботарь, тренер і суддя з фрі-файту // Доба. — 2013. — 22 січня.
|