Валеры Чабатар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Валеры Чабатар
укр. Валерій Георгійович Чоботарь
Valeriy Chobotar.jpg
Род дзейнасьці спартовы трэнэр
Дата нараджэньня 17 красавіка 1976 (43 гады)
Месца нараджэньня Чырвоная Дзіброва
Альма-матэр Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры[d]
Занятак трэнэр
Дзеці сын
Узнагароды
Ордэн «Народны Герой Украіны»
Адметнасьць Тарнопальскай мескай рады

Вале́ры Чабата́р (па-ўкраінску: Валерій Георгійович Чоботарь; нарадзіўся 17 красавіка 1976 году) — украінскі трэнэр, вайсковец, кіраўнік Тарнопальскае абласное суполкі Ўсеўкраінскае фэдэрацыі фры-файту ды кантактных адзінаборстваў. Адзін з заснавальнікаў і арґанізатараў будаўніцтву Чырвонадзіброўскае Сечы[1][2]. Старшыня Тарнопальскае абласное партыйнае арґанізацыі палітычнае партыі «Палітычнае аб’яднаньне „Прамое дзеяньне“», сябра палітычнае партыі «Правы сэктар». Вышэйшая адукацыя, грамадзянін Украіны.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прайшоў тэрміновую службу ў шэрагах узброеных сілаў Украіны (брыґада асаблівага прызначэньня) (1994—1996) на Львоўшчыне.

Пасьля арміі, у 1996 годзе працаваў у ахове Чарнавецкага машзаводу кіраўніком варты, потым — трэнэрам боксу.

Скончыў Львоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт фізычнай культуры на катэдры тэорыі й мэтодыкі Алімпійскага ды прафэсійнага спорту, па адмысловасьці «Падрыхтоўка кваліфікаваных спартоўцаў» (2006).

Удзел у АТА[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уступіў у склад Добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правага сэктару»[3]. Быў прызначаны камандзірам роты 5-га батальёну ДУК, псэўда — «Гатыла»[4]. Браў удзел у баях у Данецкім міжнародным аэрапорце. Калі ахоўнікі аэрапорту атрымалі валянтэрскую дапамогу з Тарнопальшчыны, Валерыю Чабатару дасталася старая, але ня ношаная ватная фуфайка. Вопратка апынулася зручнаю й цёплаю. У кішэні Валеры знайшоў ліст ад 80-гадовага тарнапаляніна, які выбачаўся за тое, што нічым іншым дапамагчы ня зможа. Гэты факт Валеры пракамэнтаваў так:

«
«Гэтая фуфайка будзе бараніць байца лепш, чым бронекамізэлька, бо людзі ўкладаюць сваю любоў у гэтыя рэчы. Грамадзяне ў нас і так небагатыя, аднак аддаюць нават апошняе. Больш за ўсё як раз дапамагаюць бедныя людзі, а не багацеі[5]
»

У фільмах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сябры спартовага клюбу «Характэрнік» (Тарнопаль) і судзьдзі спаборніцтваў з фры-файту ў Тарнопалі ў сьнежні 2012 року

Зьняўся ў кліпе Русланы «Дыкі танці», які быў прадстаўлены на конкурсе «Эўрабачаньне» 2004 року.

Зьняўся ў дакумэнтальным фільме пра вайсковыя падзеі на ўсходзе Ўкраіны «Добраахвотнікі Божага зьвязу» рэжысэраў Леаніда Кантэра ды Івана Ясьнія[6].

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Як у кіно, спартовымі адзінаборствамі пачаў займацца з-за дзяўчыны[7].
  • Лічыць асноўнымі каштоўнасьцямі ў жыцьці — бацькоў, Украіну ды настаўнікаў[7].
  • Шмат рокаў працуе зь дзецьмі-сіротамі[7].
  • Займаецца разьвіцьцём украінскага рыцарскага мастацтва — баявога гапака — на падставе ўкраінскага нацыяналізму й хрысьціянскае маралі.
  • Цікавіцца філязофіяў ды ідэялёіяю рыцарства як альтэрнатыве сучаснаму сьветагляду з адсутнасьцю людзкіх каштоўнасьцяў.
  • Тарнопальсі мастак Мікола Кафтан стварыў партрэт «кібарґа» Гатыла[8]
  • 2017 року майстар з Івана-Франкоўску Багдан Саўлюк стварыў калекцыю гліняных фігурак, прататыпамі якіх сталі рэальныя байцы, у прыватнасьці Валеры Чабатар.[9]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты[11] з кіеўскаю валянтэркаю, інструктарам фітнэсу Лесею Бельскаю[12].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Січ, яку збудував Чоботарь: У поселенні під Чернівцями гартують справжніх козаків // Україна Молода. — 2010. — № 178. — 25 вересня.
  2. ^ Справжня козацька січ — на околиці села // Молодий Буковинець. — 2007. — 9 серпня.
  3. ^ Дмитро Ярош — Україна панад усё
  4. ^ Коли чоловіки стають на коліна
  5. ^ Дідова фуфайка краща, ніж бронежилет
  6. ^ У Києві відбудеться прем'єра фільму «Добровольці Божої чоти» // Радыё «Свабода». — 2015. — 31 студзеня.
  7. ^ а б в Артур Бобрик, Максим Дорошенко. Єдиноборствами почав займатися через дівчину, все як у кіно, — Валерій Чоботарь, тренер і суддя з фрі-файту // Доба. — 2013. — 22 січня.
  8. ^ Партрэт украінскага «кібара» Гатыла стварылі ў Тарнопалі на YouTube // ТТБ. — 2015. — 25 сакавіка.
  9. ^ Майстар стварыў калекцыю гліняных фігурак, прататыпамі якіх сталі реальныя байцы на YouTube // ТСН. — 2017. — 14 сакавіка.
  10. ^ Відзначили «Героїв спортивного року Тернопільщини — 2014» // Сайт Тарнопальскае ОДА. — 2013. — 6 сакавіка.
  11. ^ Тернопільський кіборг «Гатило» одружився / б. а. // Нова Тернопільська газета. — 2015. — № 24 (1–7 лип.). — С. 10 — (Сердечко).
  12. ^ Профіль Лесі Бельськае на Фэйсбуцы

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Nuvola apps kaboodle.svg Вонкавыя відэафайлы
Nuvola apps kaboodle.svg «Добровольці Божої чоти» — Гатило. Трейлер до фільму на YouTube // Відеоканал Івана Яснія. — 18 жовтня 2014.
Nuvola apps kaboodle.svg «Ті, хто вірить в Україну». Валерій Чоботарь на YouTube // Телеканал ІНТБ. — 13 жовтня 2016.
Nuvola apps kaboodle.svg Про важливе. Валерій Чоботар на YouTube // Телеканал ІНТБ. — 6 вересня 2016.

Commons-logo.svg Валеры Чабатарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў