Вадстэнскі замак
Замак | |
Вадстэнскі замак
Vadstena slott | |
Вадстэнскі замак (выгляд з паўночнага ўсходу)
| |
Краіна | Швэцыя |
Месцазнаходжаньне | Вадстэна, лэн Эстэр’ётлянд |
Каардынаты | 58°26′45″ пн. ш. 14°53′01″ у. д. / 58.44583° пн. ш. 14.88361° у. д.Каардынаты: 58°26′45″ пн. ш. 14°53′01″ у. д. / 58.44583° пн. ш. 14.88361° у. д. |
Архітэктурны стыль | рэнэсанс |
Аўтар праекту | Арэнт дэ Рой[d] |
Будаўнік | Арэнт дэ Рой, Ганс Флемінг |
Заснавальнік | Густаў Ваза |
Дата заснаваньня | 1545 |
Будаваньне | 1545—??? гады |
Статус | комплекс збудаваньняў у дзяржаўным рэестры[d][1] |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Вадстэнскі замак | |
Вадстэнскі замак на Вікісховішчы |
Вадстэ́нскі за́мак (па-швэдзку: Vadstena slott) — замак у швэдзкім мястэчку Вадстэна.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Замак быў пабудаваны ў 1545 годзе па загадзе караля Густава Вазы, з мэтай абароны Стакгольму ад магчымых нападаў датчанаў і смоляндцаў. У 1552 ён ажаніўся на Катарыне Стэнбак і з гэтай нагоды зладзіў у замку фэст. У 1555 ён зрабіў сваіх чатырох сыноў герцагамі розных частак краіны: герцагу Магнусу дастаўся Эстэр’ётлянд і ў т.л. Вадстэна. Магнус пажадаў перабудаваць замак у палац. Ён валодаў ім да сьмерці ў 1595, нягледзячы на псыхічную хваробу, якая выявілася ў яго ў 1563 годзе. Яшчэ пры жыцьці Магнуса, яго старэйшы брат Юган, які стаў каралём Юганам III, заплянаваў надбудаваць у замку трэці паверх з каралеўскімі залямі, але гэтае будаўніцтва было завершанае толькі пасьля сьмерці Югана, у XVII стагодзьдзі. У сярэдзіне XVII стагодзьдзя каралева Крыстына заснавала ў Вадстэнскім замку адну зь першых у Швэцыі опэраў. Апошняй манаршай асобай, што часам жыла ў гэтым замку, была будучая каралева Ульрыка Элеанора, якую ў 1716 годзе прыехаў наведаць яе брат — Карл XII. Пасьля гэтага каранаваныя асобы канчаткова пакінулі замак. Ён выкарыстоўваўся між іншым, як мануфактура па вышыўцы дамастам і як склад моцных напояў. З 1899 ва ўсходнім крыле замку разьмесьціўся філіял Швэдзкага дзяржаўнага архіву, які знаходзіцца там і дагэтуль. Астатняя частка замку адкрыта для наведвальнікаў.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Замак узімку
-
Від з поўначы
-
Від з усходу
-
Цэнтральная вежа
-
Адна з заляў на трэцім паверсе