Вадзім Шчарбакоўскі
Вадзім Міхайлавіч Шчарбакоўскі (17 сакавіка 1876, Шпічынцы — 18 студзеня 1957, Лёндан) — украінскі гісторык, археоляг, этнограф, мастацтвазнаўца. Сапраўдны сябар Навуковага таварыства імя Шаўчэнкі, Украінскай вольнай акадэміі навук, Славацкага навуковага таварыства, Чэскай АН, Міжнароднага антрапалягічнага інстытуту ў Францыі. Кавалер сэрбскага ордэна Сьвятога Савы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сяле Шпічынцах Сквірскага павету Кіеўскай губерні (цяпер Ружынскі раён, Жытомірская вобласьць). Сын а. Міхаіла Шчарбакоўскага, брат Данііла Шчарбакоўскага.
Навучаўся ў Пецярбургскім, Маскоўскім і Кіеўскім унівэрсытэтах.
З 1903 году дасьледаваў старую ўкраінскую архітэктуру, удзельнічаў у этнаграфічных экспэдыцыях і архіалягічных раскопках у розных раёнах Украіны.
З 1907 году ў Галіччыне — супрацоўнік Нацыянальнага музэю у Львове (1908—1910). Потым загаднік археалягічнага аддзелу земскага музэю ў Палтаве.
Удзельнік украінскіх сацыял-дэмакратычных гурткоў, за што расейскія ўлады неаднаразова яго арыштоўвалі.
Быў прафэсарам Украінскага ўнівэрсытэту ў Палтаве (1918—1922[1]).
З 1922 году на эміграцыі ў Празе, прафэсар Украінскага вольнага ўнівэрсытэту ў Празе (1922—1945) і ў Мюнхене (1945—1951, рэктар). У 1951 годзе пераехаў у Вялікабрытанію.
Асноўныя працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітектура у різних народів (З ілюстраціями). — Л., 1909;
- Архітектура у різних народів і на Україні. — Л.-К., 1910 (Internet Archiv);
- Українське мистецтво — L'art d'Ukraine. — Л.-К., 1913;
- Розкопки палеолітичного селища в с. Гонцях … // ЗУНТ, т. 1. — Полтава, 1919;
- Основні елементи орнаментації українських писанок і їхнє походження. — Прага, 1925;
- A propos de l'art pontique. XVII Congres international d'Anthropologie. — Брюссель, 1935;
- Концепція М.Грушевського про походження українського народу // Праці Українського історично-філологічного товариства в Празі, 1941;
- Формація української нації. — Прага, 1941;
- Кам'яна доба в Україні. — Мюнхен, 1947;
- Орнаментація української хати. — Рим, 1980.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Енциклопедія історії України: У 10 т. / Редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.— К.: Наукова думка, 2013. — Т. 10 : Т—Я. — 2013. — С.682.